Медыкі нагадалі пра прафілактыку інфікавання на каронавірус


Міністэрства аховы здароўя распавяло пра прафілактыку інфікавання на каронавірус. Ведамства апублікавала відэа-інструкцыю ў сваім Telegram-канале.

Медыкі назвалі шэсць галоўных пунктаў, як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх.

Што рабіць, каб не падхапіць заразу?

  • Абавязкова трэба мыць рукі з мылам. Чым часцей, тым лепш! Але рабіце гэта правільна. Тут інструкцыя.
  • Не дакранайцеся да рота і твару нямытымі рукамі.
  • Узмацняйце імунітэт.
  • Лепш не цалавацца і не паціскаць рукі.
  • Пазбягайце кантактаў з хворымі.
  • Калі ёсць магчымасць, то насіце маску. Мяняйце яе раз на дзве гадзіны.
  • Карыстайцеся дэзынфектарамі на спіртавой аснове.
  • Праветрывайце памяшканні, у якіх вы жывяце і працуеце.
  • Тлумачце дзецям, чаму варта мыць рукі!
Hавiны
Канікулы не падоўжылі, але мы сабралі парады, чым заняць дзіця
2020.03.17 17:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў