Медыі: ЗША рыхтуюць санкцыі з-за газапроваду «Паўночная плынь – 2»


Кіраўніцтва ЗША падрыхтавала законапраект аб санкцыях, які зможа перашкодзіць завяршэнню будаўніцтва газаправоду «Паўночная плынь – 2» паміж Расеяй і Нямеччынай.

Пра гэта паведамляе амерыканскае выданне «The Wall Street Journal».

Новыя санкцыі могуць увесці цягам некалькіх гадзінаў, паведаміла выданне са спасылкай на дзеючых і былых амерыканскіх чыноўнікаў.

Абмежаванні плануюць увесці ў адносінах да кампаніяў, што бяруць удзел у будаўніцтве газаправоду, або банкаў і іншых фірмаў, якія фінансуюць праект. ЗША асцерагаюцца, што новы газаправод узмоцніць залежнасць Еўропы ад расейскага прыроднага газу. Вашынгтон збіраецца загадзя папярэдзіць Еўразвяз аб увядзенні санкцый.

Глядзіце таксама:

18 жніўня ў Берліне прайшлі перамовы канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель і прэзідэнта Расеі Уладзімір Пуціна. Лідары згадзіліся, што праект «Паўночная плынь – 2» трэба адмежаваць ад атакаў з боку трэціх краінаў, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Пагадненне аб пракладцы двух новых ніцяў «Паўночнай плыні» па дне Балтыйскага мора з Расеі ў Нямеччыну было падпісана ў верасні 2015 года. Магутнасць новага трубаправода складзе 55 млрд кубаметраў газа ў год.

НМ, belsat.eu, паводле Meduza, фотаздымак Forum

Стужка навінаў