Піў віно і патрабаваў грошы: маскоўскія сілавікі вызвалілі закладнікаў з банку


Байцы СОБРу каля аддзялення Альфа-Банку на вуліцы Земляны Вал у Маскве. 23 траўня 2020 г.
Фота: Andrei Vasilyev / TASS / Forum

Расейскія праваахоўнікі ўстанавілі асобу захопніка банку ў Маскве. Ім аказаўся нарадзінец Ніжневартаўску, 34-гадовы Аляксей Барышнікаў, паведамляе Telegram-канал «МК: срочные новости».

Раней паведамлялася, што мужчына ў форме кур’ера зайшоў у будынак банку і сказаў, што ў ягонай торбе знаходзіцца выбухоўка.

У закладнікі трапіла некалькі чалавек. Паводле сілавікоў, мужчына патрабаваў буйную суму грошай.

Адзін з закладнікаў вёў трансляцыю з памяшкання банку ў сваім Instagramʼе. На відэа можна было разглядзець твар захопніка, які перыядычна піў віно з бутэлькі.

Спецназ узяў штурмам банк і затрымаў захопніка.

МГ, ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў