Медыі: прыватны тэлефон Трампа праслухоўваюць Расея ды Кітай


Нягледзячы на шматразовыя папярэджанні спецслужбаў прэзідэнт ЗША не хоча адмаўляцца ад неабароненага смартфона, з дапамогай якога звязваецца са старымі сябрамі.

Пра гэта паведамляе «The New York Times» са спасылкай на некалькіх былых і цяперашніх супрацоўнікаў амерыканскага ўраду.

Амерыканская выведка сцвярджае, што дзякуючы праслухоўванню, кітайскія службы атрымліваюць уяўленне, як працуе Трамп і як можна ўплываць на ягоныя рашэнні.

Памочнікі Доналда Трампа кажуць, што ўпэўнівалі прэзідэнта ў неабходнасці карыстацца бяспечным стацыянарным тэлефонам у Белым Доме, аднак ён не адмовіўся ад ужывання свайго «iPhone». Службовым асобам застаецца толькі спадзявацца, што прэзідэнт устрымаецца ад абмеркавання сакрэтнай інфармацыі падчас размоваў праз смартфон.

У артыкуле амерыканскага выдання сцвярджаецца, што Расея таксама праслухоўвае размовы Трампа. Пры гэтым не прыкладаючы шмат намаганняў, каб аказаць уплыў на Трампа – хутчэй за ўсё, праз відавочную сімпатыю, з якой кіраўнік ЗША ставіцца да расейскага прэзідэнта Уладзімір Пуціна, мяркуе адна з крыніцаў «The New York Times».

НМ, belsat.eu, фотаздымак Kevin Lamarque/ Forum

Стужка навінаў