Медыі: Каля дома Джорджа Сораса ў ЗША знайшлі выбуховае прыстасаванне


Сапёры абясшкодзілі бомбу кіраваным выбухам.

У панядзелак 22 кастрычніка ля дома фінансіста Джорджа Сораса, у паштовай скрыні, знайшлі выбуховае прыстасаванне, паведамляе «The New York Times».

«Супрацоўнік рэзідэнцыі адкрыў пачку, у якой быў прадмет, што нагадваў выбуховае прыстасаванне. Супрацоўнік аднёс пачку ў лясістую мясцовасць і выклікаў паліцыю», – пракаментавала інцыдэнт у сваёй заяве паліцыя Бэдфарду (раён Нью-Ёрку – заўв.).

У той момант Сорасу не было дома.

У паліцыі распавялі, што перадалі справу ФБР. Нью-ёркскае аддзяленне службы заявіла, што праводзіць расследаванне інцыдэнту ў Брэдфардзе і што пагрозы для грамадскай бяспекі няма.

Джордж Сорас нарадзіўся ў Вугоршчыне. Штогод ён выдаткоўвае прынамсі $ 18 млрд на свой фонд «Адкртае грамадства», які займаецца прасоўваннем дэмакратычных каштоўнасцяў і абаронай правоў чалавека ва ўсім свеце.

НМ, belsat.eu, фота Luke MacGregor/ Forum

Стужка навінаў