Медвядчук пахваліў Лукашэнку за прагноз на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з, кіраўніком украінскай палітрады партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё» Віктарам Медведчуком. Паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што быў рады сустрэцца з Віктарам Медведчуком, асабліва пасля гарачых палітычных падзеяў ва Украіне.

«Цікавая ваша ацэнка, што чакаць у перспектыве ад Украіны. Для мяне вельмі важна, можа, нават не менш, чым для вас, таму вельмі цікавыя вашыя развагі на гэты конт і іншыя пытанні», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Віктар Медведчук адзначыў, што раніцай перад сустрэчай з беларускім кіраўніком жартам казаў пра тое, што ў адрозненне ад усіх іншых грамадзянаў Украіны мае ўнікальны шанец дакладна даведацца ўжо цяпер, хто пераможа на прэзідэнцкіх выбарах 21 красавіка, калі адбудзецца другі тур.

«Я ўзгадваю вашую прэс-канферэнцыю 1 сакавіка 2019 года, падчас якой вам задалі пытанне, і вы аналізавалі, што можа адбыцца», – растлумачыў палітык.

Віктар Медведчук нагадаў, што ўжо тады кіраўнік Беларусі прадказаў, што ў другі тур выйдуць Пётр Парашэнка і Уладзімір Зяленскі.

«Я вам хачу сказаць, што 1 сакавіка ў нас ні адзін эксперт, ні адзін сацыёлаг, ні адзін палітык не мог сказаць дакладна, хто выйдзе ў другі тур», – адзначыў ён.

Іншыя акалічнасці сустрэчы прэсавая служба не паведамляе.

Hавiны
Супраць Віктара Медведчука распачалі крымінальную справу. Тры тыдні таму ён сустракаўся з Лукашэнкам
2019.02.05 16:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў