Аляксандра Шаўко пакаралі за ўдзел у мітынгу Маршу недармаедаў, які прайшоў 18 сакавіка.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», мужчыну судзілі ў кабінеце суддзі, куды не змаглі трапіць ні сваякі, у тым ліку цяжарная жонка, ні назіральнікі.
35-гадовага мужчыну затрымалі адразу пасля мітынгу, у шпіталі, дзе ён наведваў хворага бацьку. Двое содняў яго пратрымалі ў ізалятары. Аляксандар Шаўко працаваў ў нафтаздабыўнай галіне. Ужо паўтары гады ён не мае працы.
Усяго ў суд з ізалятара часовага ўтрымання 20 сакавіка прывезлі чатырох асобаў. Сярод іх – Аляксандр Барысенка, Аляксандр Трошка і яшчэ адзін мужчына. Усіх іх затрымалі адразу пасля мітынга 18 сакавіка. У памяшканні суду няма раскладу судовых працэсаў, і таму невядома, каго яшчэ з затрыманых будуць судзіць.
/Абноўлена/
Аляксандра Барысенку пакаралі 10 соднямі арышту.
У Мазырскім раённым судзе абвяргаюць інфармацыю наконт суду над трэцім затрыманым — Аляксандарам Трошкам. Наколькі вядома, на плошчы ён апынуўся выпадкова. Адміністрацыйная справа ў дачыненні да яго ў суд не паступала, паведамляе svaboda.org.
ДР belsat.eu