Мазырчук абразіўся на ДАІ і даслаў у інспекцыю ліст з парнаграфічнымі малюнкамі


Цяпер мужчыне пагражае да 6 месяцаў арышту.

Пʼянага парушальніка супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Калінкавічах яшчэ ў сакавіку. Ён ішоў па дарозе без флікера. На яго склалі пратакол за парушэнне правілаў дарожнага руху. Аднак штраф мужчына, які ўжо 9 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, плаціць не збіраўся.

Атрымаўшы позву аб неабходнасці яўкі ў аддзел ДАІ Мазырскага райвыканкаму, мужчына намаляваў на паперы «парнаграфічныя малюнкі» і разам з лістом адправіў іх у аддзел ДАІ.

6 ліпеня супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. Мужчыну выпусцілі, узяўшы забавязанне аб яўцы.

Свой учынак ён растлумачыў тым, што раззлаваўся на супрацоўнікаў ДАІ за пратакол, паведамляе УУС Гомля.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў