МАЗ «пацалаваў» драўляную хату, каб не ўрэзацца ў трактар


ДТЗ адбылося ў вёсцы Глушнева, паведамляе gaigrodno.by.

На закругленні дарогі кіроўца заўважыў трактар, які рухаўся насустрач, і паспрабаваў узяць крыху направа, каб размінуцца з ім, але з не справіўся з кіраваннем. Машына вылецела з дарогі, прабіла плот, а потым урэзалася ў сцяну драўлянай хаты.

Ніхто з людзей не пацярпеў. У момант ДТЗ у хаце нікога не было.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў