«Маё сэрца засталося дома». У Берліне адбылося шэсце салідарнасці з Беларуссю


На шэсце сабралося каля 150 чалавек.

Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu

Каб прыцягнуць увагу да беларускіх прэзідэнцкіх выбараў і парушэнняў дэмакратычных нормаў на Радзіме, мітынгоўцы прайшлі з бела-чырвона-белымі сцягамі і транспарантамі праз вялікі кавалак гораду.

Арганізатары шэсця патлумачылі неабходнасць акцыі тым, што «патрэбная ўвага міжнароднай супольнасці, таму што падзеі, якія адбываюцца ў дадзены момант у геаграфічным цэнтры Еўропы, з’яўляюцца недэмакратычнымі, бесчалавечнымі па сваёй сутнасці, немагчымымі ў наш час».

Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu

Шэсце рушыла а 14:00 па мясцовым часе з парку Ціргартэн недалёка ад помніку воіну вызваліцелю і скончылася каля 17:00 у цэнтры гораду на Александэрпляц. Людзі спявалі «Ты не чакай!» і «Перамен», выкрыквалі «Жыве Беларусь!»

«Я хірург, пераехаў у Берлін працаваць. Маё сэрца засталося дома і я хачу, каб у нас таксама можна было збірацца так, як мы зараз робім тут, і не баяцца, што пабʼюць. Хай народзіцца свабода!», – паведаміў карэспандэнтцы Belsat.eu удзельнік акцыі Зміцер, які трымаў плакат «Справядлівыя выбары».

Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu
Фота: Жанна Кромер / Belsat.eu

Іншая ўдзельніца шэсця, Вольга, сказала, што «важна расказваць за мяжой, што адбываецца ў Беларусі, бо тысяча кіламетраў ад Менску і пра нас ужо, бадай, нічога не ведаюць».

У шэсці прынялі ўдзел каля 150 чалавек. У будучым плануюцца новыя акцыі салідарнасці з Беларуссю як у Берліне, гэтак і ў іншых буйных гарадах Нямеччыны.

Жанна Кромер Belsat.eu

Стужка навінаў