Маямі: Азаранка – у 1/8 фіналу, Мірны – у 1/4


Беларускія тэнісісты выйшлі ў наступныя раўнды «Miami Open» – у адзіночным і парным разрадах адпаведна.

Ці паўторыць Азаранка поспех пяцігадовай даўніны?

У першым раўндзе восьмая ракетка свету была вольная, у другім – выйграла ў Монікі Пуіг з Пуэрта-Рыка (67) – 6: 2, 6: 4, у трэцім – у полькі Магды Лінэт (110) – 6: 3, 6: 0.

Наступнай суперніцай Азаранкі будзе Гарбінне Мугуруса (Іспанія, 4).

Беларуская тэнісістка выйгравала турнір у 2009 і 2011 гадах (перамогі ў фінале над амерыканкай Сэрынай Ўільямз – 6: 3, 6: 1 і Марыяй Шарапавай з Расеі – 6: 1, 6: 4), а летась выбыла ў 1/16 фіналу.

Ці паўторыць Мірны поспех сямігадовай даўніны?

У мужчынскіх парных спаборніцтвах Максім Мірны (28) і філіпінец Трыт Г’юі (30) выйшлі ў чвэрцьфінал. У першым крузе яны перамаглі амерыканцаў Эрыка Бутарака (46) і Скота Ліпскі (43) – 7: 5, 6: 3, у другім – «пасеяных» пад другім нумарам харвата Івана Додыга (9) і Марсела Мела (1) – 7: 6 (7: 1), 6: 4. За выхад у паўфінал Мірны і Г’юі будуць змагацца з прадстаўнікамі гаспадароў Джонам Ізнер (120) і Нікаласам Манро (53).

Мірны выйграваў турнір у Маямі ў 2003-м (са швейцарцам Роджэрам Федэрэрам), 2005-м, 2006-м (са шведам Ёнасам Бʼёркманам) і 2009-м (з ізраільцянінам Эндзі Рамам) гадах. У мінулым сезоне беларускі тэнісіст, які выступаў разам з іспанцам Фелісіяна Лопесам, выбыў у першым раўндзе.

ДД

Стужка навінаў