Матулі палітзняволенага Змітра Фурманава, якая галадае пад СІЗА №1, стала блага

Як паведаміла «Белсату» дзяўчына палітзняволенага Вольга Каракіна, жанчына адчула слабасць і праблемы з сэрцам.

Сёння, 30 ліпеня, Вользе Фурманавай, якая зараз галадае пад сценкамі СІЗА №1, стала блага. Паводле Вольгі Каракінай, ужо ўчора ўвечары жанчыне было нядобра.

Маці і дзяўчына палітвязня Змітра Фурманава абвесцілі бестэрміновую галадоўку

«Слабасць, сэрца калоціць, ледзь-ледзь, ёй пастаянна халадно. Ціск 160 / 100», – кажа Вольга Каракіна.

Жанчыну забрала хуткая. Яна ўжо пяты дзень галадае пад «Валадаркаю» на знак пратэсту супраць супраць утрымання ўсіх палітвязняў у СІЗА.

Да жанчыны выклікалі хуткую. Фота: Вольга Каракіна

Аднак Вольга Фурманава адмовілася ад шпіталізацыі.

35-гадовы гарадзенец Зміцер Фурманаў быў затрыманы 29 траўня падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай. Ён быў рэгіянальным каардынатарам. У той жа дзень быў затрыманы сам Сяргей Ціханоўскі і ягоныя паплечнікі.

КТ belsat.eu

Hавiны