Маці вывезла з «Еўраопту» прадукты ў дзіцячым вазку. Яе падазраюць у крадзяжы

ВІДЭА

37-гадовая жанчына падазраецца ў крадзяжы прадуктаў і касметыкі на суму Br 370.

Жанчына прыйшла ў гарадзенкую краму «Еўраопт» разам з дзіцём у вазку, у які, паводле праваахоўнікаў, схавала прадукты.

Падазраваная складвала тавары і ў кошык, і ў вазок, але на касе заплаціла толькі за прадукты з кошыку. На выхадзе з «Еўраопту» маці затрымалі.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары