Маці парэзала сына нажом. Ёй не спадабалася ягоная дзяўчына


У Горадні жанчына ледзьве не забіла свайго 28-гадовага сына.

Сын прывёў у хату сваю дзяўчыну, цягам некалькіх тыдняў яны жылі разам. Маці хлопца гэта вельмі не спадабалася. Праз гэта паміж сваякамі ўзнікла сварка. Маці рэзала каўбасу і адначасова наракала на дзяўчыну. Сын намагаўся абараніць яе, але рабіў гэта вельмі эмацыйна. Маці не вытрымала, павярнулася і ўдарыла сына нажом у жывот.

«Зараз пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі, у дачыненні да падазронай узбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў», – паведамляюць у Гарадзенскім УУС.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў