Маці і дзяўчына палітвязня Змітра Фурманава абвесцілі бестэрміновую галадоўку


Яны пайшлі на гэта ў знак пратэсту супраць утрымання ўсіх палітвязняў у СІЗА.

Вольга Фурманава, Вольга Каракіна.
Фота: ТК / Белсат

26 ліпеня пад СІЗА №1, што на вуліцы Валадарскага ў Менску, маці палітвязня Змітра Фурманава Вольга Фурманава і дзяўчына хлопца Вольга Каракіна абвесцілі бестэрміновую галадоўку. Яны выйшлі пад СІЗА з партрэтамі Змітра.

Маці і бацька Змітра Фурманава. Бацька выказвае падтрымку сваячніцам, але сам не можа прыняць удзел у галадоўцы з-за стану здароўя.
Фота: ТК / Белсат

Жанчыны пратэстуюць супраць далейшага ўтрымання палітвязняў пад вартай па артыкуле 324 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат
Фота: ТК / Белсат

Прыехалі актывісткі Матчынага руху 328. Яны выказалі словы падтрымкі:

«Што гэта за дзяржава такая, дзе маці павінны галадаць?» – кажуць актывісткі.

Актывісткі Матчынага руху 328.
Фота: ТК / Белсат
Актывісткі Матчынага руху 328.
Фота: ТК / Белсат

***

35-гадовы гарадзенец Зміцер Фурманаў быў затрыманы 29 траўня падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай. Ён быў рэгіянальным каардынатарам. У той жа дзень быў затрыманы сам Сяргей Ціханоўскі і ягоныя паплечнікі.

Фота: ТК / Белсат

ВЯ, КА Belsat.eu

Стужка навінаў