Маці асуджаных паводле наркатычных артыкулаў гатовыя аднавіць галадоўку

Прадстаўніцы руху «Маці-328», які аб’ядноўвае сваякоў тых, хто трапіў за краты паводле арт. 328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркотыкаў), настойваюць на асабістай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і змякчэнні крымінальнага заканадаўства. Яны не выключаюць, што могуць зноў абвесціць галадоўкі пратэсту.