Маці-328 зноў збіраюцца каля будынку Саўміну ў Менску


22 красавіка аб 11 гадзіне сваякі асуджаных паводле артыкулу 328 маюць намер сабрацца каля каля помніка Леніна на плошчы Незалежнасці ў Менску. Пасля Паслання народу стала вядомая пазіцыя кіраўніка краіны адносна ўжывання амністыі да асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў.

Фота: Алесь Сіліч belsat.eu

Галоўныя моманты сустрэчы – гэта прымяненне амністыі, а таксама і тое, што існы склад Палаты прадстаўнікоў збярэцца падчас восеньскай сесіі апошні раз, пасля чаго парламент будзе пераабраны. Для ініцыятараў змены ў закон гэта можа азначаць, што праект па зніжэнні ніжняй планкі пакарання паводле арт. 328 зноў трэба будзе практычна занава абмяркоўваць з новымі дэпутатамі.

Hавiны
Маці-328 спадзяюцца, што Саўмін і МУС пачулі іхны зварот у справе зменаў у Крымінальным кодэксе
2019.04.10 16:52

Маці-328 лічаць, што пытанне з новаўвядзеннямі трэба вырашаць цяпер.

СК belsat.eu

Стужка навінаў