Маці-328 прыехалі ў Менск, рыхтуюцца да радыкальных захадаў! СТРЫМ


Напярэдадні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не сталі змякчаць пакарання паводле артыкулу 328, які прадугледжвае адказнасць за распаўсюд наркатычных сродкаў. Поўную версію стрыма можна глядзець на нашай старонцы ў Facebook.

Праект унясення зменаў у Крымінальны кодэкс у частцы наркатычных злачынстваў быў у Палаце прадстаўнікоў з вясны. Сярод іншага, гаворка ішла пра зніжэнне ніжняй планкі пакарання на два гады – паводле ч. 2 з пяці да трох гадоў, паводле ч. 3 – з васьмі да шасці. Учора стала вядома, што паводле законапраекту «засталіся нязнятыя пярэчанні прынцыповага характару». Пра гэта на паседжанні заявіў дэпутат Васіль Чэкан. Ён дадаў, што пытанне аб зменах артыкулу 328 «патрабуе дадатковага часу для глыбокай прапрацоўкі», а «тэрміны назваць цяжка».

Актывісткі Руху маці 328 цягам года праводзілі галадоўку, а таксама дамагаліся сустрэчы з кіраўніком краіны.

АН, belsat.eu

Стужка навінаў