Матэўш Маравецкі: «Польскі ўрад заклікае Расею неадкладна адмовіцца ад сваіх планаў ваеннага ўваходжання ў Беларусь»


«Польскі ўрад заклікае Расею неадкладна адмовіцца ад сваіх планаў ваеннага ўваходжання ў Беларусь з ілжывае нагоды «аднаўлення кантролю», – заявіў прэмʼер-міністр Матэўш Маравецкі.

Таксама прэм’ер Польшчы адзначыў: «Заклікаем улады РБ вызваліць усіх прадстаўнікоў апазіцыі, якія незаконна затрыманыя і выкліканыя на допыты. Нормай зʼяўляецца дыялог, а не дыктат. Каардынацыйная Рада – гэта адпаведны партнёр для правядзення перамоваў з уладамі ў Менску», – напісаў Маравецкі па-беларуску ў Тўітары.



Сёння ўдзень прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у эфіры «Росия 1» заявіў, што сфармаваў рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі пры неабходнасці.

«Аляксандр Рыгоравіч (Лукашэнка – рэд.) папрасіў мяне сфармаваць пэўны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў. І я гэта зрабіў. Але мы дамовіліся таксама, што ён не будзе выкарыстаны да таго часу, пакуль сітуацыя не будзе выходзіць з-пад кантролю», – сказаў Пуцін у інтэрв’ю.

У Беларусі з 9 жніўня працягваюцца пратэсты супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. За час пратэстаў былі затрыманыя каля 7000 чалавек, 6 асобаў загінулі.

belsat.eu

Стужка навінаў