Мастачка Надзя Саяпіна выйшла на волю пасля 15 содняў арышту

Надзея Саяпіна пасля содняў у турме Жодзіна, Беларусь. 22 верасня 2020 г.
Фота: ТК / belsat.eu

Надзя Саяпіна – мастачка і аўтарка перформансаў. Адзін з іх – «Достояние» – яна правяла 1 ліпеня ў галерэі «Арт-Беларусь» пасля таго, як карціны з калекцыі Белгазпрамбанка былі канфіскаваныя. Праз 2 месяцы Надзю арыштавалі на 15 содняў. Сёння яна выйшла на волю.

Раніцай 7 верасня да Надзі пагрукалі ў дзверы – там былі 4 супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Напярэдадні актывістцы Ірыне Сухій спрабавалі выламаць дзверы ў спробе здзейсніць ператрус, таму Надзя пусціла міліцыянтаў. Яны сказалі, што ёй трэба прайсці з імі ў Савецкі РУУС: магчыма, яна падазраецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Надзя ўдакладніла, ці затрымліваюць яе. Яны сказалі, што не.

У актавай зале Савецкага РУУС мастачку агледзелі і апісалі асабістыя рэчы. Праз паўгадзіны Надзеі прапанавалі правесці ператрус у яе кватэры ў яе суправаджэнні. Пратакол ператрусу быў прадстаўлены, Надзя яго падпісала.

Міліцыянты канфіскавалі неабходныя для прыцягнення да справы рэчы: флэшкі, старыя вінчэстары, стары ноўтбук, старыя тэлефоны. Гэта адбывалася пад відэазапіс і ў прысутнасці двух панятых (незнаёмых жанчыны і мужчыны ў цывільным).

Зараз усю тэхніку можна забраць.

Менск, Беларусь. 22 верасня 2020 г.
Фота: ТК / belsat

Увечары 7 верасня Надзя апынулася ў ІЧУ на Акрэсціна і атрымала першую перадачку ад блізкіх. На наступны дзень у яе быў суд. Сведкам з боку абвінавачвання быў супрацоўнік міліцыі па прозвішчы Шчурко, і ў пачатку пасяджэння суда ён не прысутнічаў. Змог прыехаць толькі пасля першага перапынку: магчыма, пасля таго, як яму сарвалі маску падчас жаночай акцыі на Камароўскім рынку.

Ён казаў пра тое, што бачыў Надзю 15 жніўня на перформансе мастакоў каля Палаца мастацтваў, таму што патруляваў дадзены раён у гэты час. З усіх удзельнікаў і ўдзельніц ён запомніў толькі Надзю Саяпіну. Ён сцвярджаў, што на гэтым мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі, якія ў рупар папярэджвалі аб тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае і яны просяць усіх разысціся. Удзельнікі акцыі сцвярджаюць, што супрацоўнікаў міліцыі не было каля Палаца мастацтваў падчас усяго перформансу.

Паштоўка для Надзеі Саяпінай. Жодзіна, Беларусь. 22 верасня 2020 г.
Фота: ТК / belsat

Суддзя прызначыла Надзі 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 23.34 КаАП. Паводле мастачкі, такому вялікаму тэрміну здзівіліся нават міліцыянты, якія суправаджалі яе.

10 верасня Надзю перавезлі ў ІЧУ ў Жодзіна.

Некалькі разоў Надзю пераводзілі ў розныя камеры. У апошнія дні яна знаходзілася ў камеры на 10 чалавек, і вялікую частку часу ўсе месцы былі занятыя. За 12 содняў у ІЧУ ў Жодзіне на шпацыр выводзілі тройчы, а ў душ – двойчы.

Дзяўчаты жартавалі, што трапілі ў лагер «Змагаронак» і малявалі адна адной татуіроўкі з надпісамі «Жодзіна» і «Ня дзеля таго мая кветка расла #23.34».

Надзя рабіла партрэты сукамерніц.

10 верасня 2020 г. Надзю Саяпіну перавезьлі ў ІЧУ ў Жодзіна.Там яна малявала партрэты сукамерніц. Менск, Беларусь. 22 верасня 2020 г. Фота: ТК / belsat

Высветлілася, што не ўсе супрацоўнікі служаць там на пастаяннай аснове. Многіх з іх прывезлі ў ІЧУ ў Жодзіна на часовую службу: хутчэй за ўсё, гэта пачалося ў жніўні.

Сярод супрацоўнікаў былі тыя, хто паводзіў сябе адэкватна і не перавышаў сваіх службовых паўнамоцтваў. Але таксама былі тыя, хто парушаў свае службовыя абавязкі, пагражаў фізічнымі пакараннямі і лаяўся матам.

Па расказах дзяўчат, з якімі Надзя перасякалася ў камеры, аднойчы ў іх быў дыялог з адным з супрацоўнікаў з гэтай нагоды. Яны спыталі, ці можа ён не мацюкацца, на што той адказаў:

– Вы думаеце, я прыстойны чалавек?

– Ну, так…

– А мне па*ую!

22 верасня ў 7 раніцы Надзя выйшла на волю.

Надзея Саяпіна пасля содняў у жодзінскай турме, Беларусь. 22 верасня 2020 г.
Фота: ТК / belsat

Аўтар фота і тэксту ТК Belsat.eu

Стужка навінаў