Масленіца ў Горадні: сэлфі з мядзведзіцай, лялькі з чалавечы рост і самавары


Дзень апынуўся сонечным і цёплым.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Некалькі тысячаў людзей шпацыравалі, танчылі, фатаграфаваліся ды выпівалі, развітваючыся з зімой.

За дзень у Пышках пабывала не адна тысяча чалавек. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

У лесапарку Пышкі гарадзенскія ўлады зладзілі для гараджанаў свята з нагоды Масленіцы. У імпрэзе прынялі ўдзел некалькі тысячаў чалавек.

Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Традыцыйна кожнае прадпрыемства ці ўстанову адукацыі абавязалі рабіць свой намёт ці экспазіцыю.

Фотазонаў сёлета было багата. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Уздоўж некалькіх сцежак у лесе паўсталі сталы з самаварамі і бублікамі, пляцоўкі для гульняў, фотазоны ды неймаверная колькасць лялек у чалавечы рост: ад прыбраных манекенаў да пудзілаў з саломы ў а-ля нацыянальных строях.

Фотазонаў сёлета было багата. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»
Дзесяткі лялек у поўны рост – фішка Масленіцы. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»
Народныя песні на кожным кроку. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»
Фотазонаў сёлета было багата. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»
На свята прывялі таксама вайскоўцаў. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»
Мілая кампазіцыя з этна-каларытам. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Алкаголю ў продажы не было, што не перашкаджала народу адпачываць «ад душы»: шмат хто прынёс з сабою пластыкавыя бутэлечкі з незразумелай вадкасцю. Але міліцыя асабліва нікога не чапала.

Дзясяткі лялек у поўны рост – фішка Масленіцы. Фота – Васіль Малчанаў / «Белсат»

Песні пра «шашлычок пад каньячок», тэатральныя пастановы з удзелам цара Гароха і Снягурачкі, ансамблі «Тэлефон» і «Фабрычны каларыт» – класіка народных гулянняў у Беларусі.

Самотная сцэна глыбока ў лесе. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Шмат было таксама сем’яў з дзецьмі. Аматары здаровага ладу жыцця маглі пацягаць гіру або пападцягвацца.

Спаборніцтвы па кіданню веніка. Фота – Васіль Малчанаў / «Белсат»

Цікава, што людзей у масках амаль не было: відаць, што страх перад каронавірусам да Горадні яшчэ не дабраўся.

Сціплы напамін пра каронавірус. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Каб весяліць натоўп, на пляцоўку «Малочнага свету» прывезлі сапраўдную мядзведзіцу ў намордніку.

Жывая мядзведзіца на пляцоўцы «Малочнага свету». Фота – Васіль Малчанаў / «Белсат»

Жывёлу кармілі згушчонкай ды рабілі супольныя сэлфі.

Жывая мядзведзіца на пляцоўцы «Малочнага свету». Фота – Васіль Малчанаў / «Белсат»

Кульмінацыяй свята стала спаленне пудзіла, якое ўвасабляе зіму.

Урачыстае спаленне пудзіла. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Таксама спалілі паперкі з рознымі злыбедамі, якія пісалі ад рукі і мацавалі да стэнду мінакі. Не з першага разу, але і пудзіла, і паперкі ўсё ж такі пайшлі дымам пад воплескі натоўпу.

Урачыстае спаленне пудзіла. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»
Дзесяткі лялек у поўны рост – фішка Масленіцы. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

АК, фота Васіль Малчанаў Belsat.eu

Стужка навінаў