Жыхары Масквы выказалі сваёй меркаванне наконт гандлёвых войнаў паміж Беларуссю і Расеяй. Нашыя карэспандэнты распыталі мінакоў на вуліцах расейскай сталіцы, што яны думаюць пра якасць беларускіх прадуктаў.
«Тую беларускую прадукцыю, якую я набывала тут, я не маю прэтэнзіяў. Многія масквічы і расейцы любяць беларускія прадукты. У мяне нянька беларуска, часамі яны прывозіць вельмі смачныя прадукты. Але яна кажа, што ў Маскве прадаецца не тая прадукцыя, што ў Беларусі», – кажа жанчына.
«Я сумняюся, што прадукцыя нізкай якасці», – кажа мінак.
«Непаразуменні па коштах на газ ёсць, але думаю, што ўсё вырашальнае», – мяркуе мужчына.
«Беларусам няма чаго ад нас хаваць. Лепш забараняць увоз еўрапейскіх прадуктаў, чым суседзяў», – упэўнены маладзён.
Больш адказаў у відэа.
ДР belsat.eu