Масква сумняецца, што на Мазырскім НПЗ абсталяванне сапсавалася праз брудную нафту з Расеі

Расея і Беларусь дамовіліся стварыць працоўную групу з 8 чалавек для ацэнкі стратаў ад забруджвання нафты ў нафтаправодзе «Дружба» і спосабаў кампенсацыі. Рашэнне было прынятае па выніках перамоваў у Маскве паміж віцэ-прэм’ерам РФ Дзмітрыем Козакам і віцэ-прэмʼерам Беларусі Ігарам Ляшэнкам, паведамляе РИА Новости.