Масква сцвярджае, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю не мае палітычнай падаплёкі


Расея ўзмацніла кантроль на мяжы з Беларуссю, але гэта не мае палітычнай падаплёкі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні амбасады Беларусі ў Маскве, паведамляе «Интерфакс-Запад».

У амбасадзе адзначаюць, што расейскім бокам сёння сапраўды быў узмоцнены кантроль перасячэння мяжы па персаніфікаванаму ўліку грамадзянаў як Расеі, так і Беларусі. Робіцца гэта нібыта ў мэтах кантролю адпаведных катэгорыяў грамадзянаў, які ўязджаюць або выязджаюць, «у рамках распараджэнняў штаба ўрада Расеі па барацьбе з каронавірусам».

Як адзначаецца ў дакуменце, «гэта было зроблена ў сувязі з павелічэннем пасажырапатоку, які вырас амаль у два разы з-за пашырэння пераліку ільготных катэгорыяў грамадзянаў, у дачыненні якіх распараджэннямі ўрада Расеі скасаваныя абмежаванні на перасячэнне мяжы (вучоба, праца, лячэнне, дагляд за блізкімі сваякамі, высокакваліфікаваныя спецыялісты і г.д.)».

«Паводле расейскага боку, сітуацыя выкліканая арганізацыйна-тэхнічнымі захадамі і не мае палітычнай падаплёкі. У цяперашні час расейскі бок прадпрымае меры для павелічэння прапускной здольнасці пагранічных пераходаў і выпраўленні сітуацыі», – адзначаецца ў дакуменце.

Сёння на ўездзе ў Беларусь з боку Расеі з’явіліся вялікія чэргі. Кіроўцы легкавых і грузавых аўтамабіляў паведамляюць, што людзі захраслі на мяжы, бо іх патрабуюць асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумары пашпартоў сваякоў. Паводле слоў відавочцаў, памежнікі ўносяць дадзеныя ў камп’ютарную базу і перапісваюць сабе ў мабільны.

Міністэрства замежных справаў Беларусі накіравала расейскаму боку ноту ў сувязі з сітуацыяй на мяжы.

Hавiны
МЗС Беларусі накіравала расейскаму боку ноту ў сувязі з чэргамі на мяжы
2020.07.31 19:52

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў