Масква лічыць завышанымі патрабаванні Менску па тарыфам на транзіт нафты


Патрабаванні па павышэнню тарыфу на транзіт нафты з РФ праз Беларусь справядлівыя, але не да такой ступені, якая была заяўлена (21,7%). Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Расеі Дзмітрый Козак, паведамляе «РИА Новости».

«Патрабаванні па павышэнню тарыфу на транзіт нафты праз Беларусь справядлівыя, але не да такой ступені, якая была заяўлена беларускім бокам. Не да такой ступені. Гаворка ідзе аб выраўноўванні, там сапраўды самыя нізкія тарыфы на прапампоўку нафты, ніжэй, чым у Расеі, ніжэй, чым ва Украіне і ў Еўропе. Мы паэтапна выраўнуем гэтыя тарыфы, і прымем рашэнне», – сказаў Козак.

Нагадаем, напрыканцы чэрвеня Беларусь прапанавала РФ у якасці кампенсацыі за страты ад «бруднай» нафты павысіць тарыф на прапампоўку сыравіны на 21,7%.

Адказваючы на ​​пытанне аб тым, які тарыф ён лічыць справядлівым, Козак заявіў: «Мінімальны – такі ж, як у Расеі».

Ён нагадаў, што па кантракце тарыфы індэксуюцца адзін раз у год, з 1 студзеня 2019 года. «Але ў нас ёсць кампрамісная прапанова, не буду цяпер яго агучваць», – сказаў віцэ-прэмʼер.

Аб’ектыў
Кампенсацыя ці шантаж? «Гомельтранснафта Дружба» хоча павысіць кошт транзіту расейскай сыравіны
2019.07.11 21:25

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў