«Ездзіць у Беларусь небяспечна». Інтэрв'ю з самым маладым удзельнікам абмену


Павел Грыб – самы малады з удзельнікаў абмену зняволенымі паміж Масквой і Кіевам. У інтэрв’ю «Белсату» 21-гадовы ўкраінец распавёў пра дэталі спецаперацыі па яго захопу і пра тое, чаму ён лічыць Беларусь генерал-губернатарствам Масковіі.

Павел Гриб дал интервью «Белсату»

«Нам бы [Украине] стоило закрыть границы и с Московией, и с Беларусью ради безопасности наших граждан».Бывший политзаключенный Павел Гриб дал интервью «Белсату»: https://naviny.belsat.eu/ru/news/moskoviya-banditskaya-strana-s-prestupnymi-strukturami-intervyu-s-samym-molodym-uchastnikom-obmena/

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Czwartek, 12 września 2019

«Я трапіў у палон да бандытаў ФСБ 24 жніўня – у дзень незалежнасці Украіны. Была ажыццёўлена спецаперацыя, у выніку якой мяне схапілі і вывезлі з тэрыторыі Беларусі – з горада Гомель у горад Ярцава».

Дэталі спецаперацыі

«Я дайшоў да аўтавакзала, куды я прыбыў з Чарнігава. Я ўжо купіў білет, але не дайшоў некалькі метраў – прыехаў мікрааўтобус з нумарамі 152-га рэгіёну (код Ніжагародскай вобласці – заўв. Belsat.eu), у якім была група захопу. Мяне штурхнулі і я трапіў у аўтобус.

Я з першых секунд разумеў, што гэта Масковія. У мяне не было сумневаў».

Павел Грыб вярнуўся ва Украіну ў выніку абмену зняволенымі 7 верасня, 2019 года. Фота – president.gov.ua

Стан здароўя

Справка
Павел Грыб пакутуе ад прыроджанага захворвання – сіндрома партальнай гіпертэнзіі.

«Тэму медыцынскай дапамогі для мяне я ўздымаў. І гэтая тэма стала рэзананснай. Мы спрабавалі рабіць абследаванні. І за свой кошт, і не за свой. Некаторыя даследаванні рабілі, каб сказіць рэальную карціну. Але ніякага лячэння рэальнага не было. Таму цяпер лячуся тут. Хоць тут пройдзе толькі абследаванне.

Мне павінны былі зрабіць аперацыю яшчэ два гады таму, а цяпер рабіць яе рызыкоўна. Магчыма, мне змогуць дапамагчы вылечыцца толькі за мяжой, калі гэта наогул магчыма. Але спачатку трэба ўсталяваць дакладны дыягназ.

Зараз я займаюся толькі сваім здароўем. Але думаю працягнуць навучанне. Да ўсяго, што адбылося, я вучыўся паўгода ў Кіева-Магілянскай акадэміі на гуманітарным факультэце».

Пра абмен і выхад Расеі з ізаляцыі

«Трэба разумець, краіна імкнецца выйсці з ізаляцыі. Вельмі не хацелася б, каб увесь свет зноў пачаў вяртацца да сітуацыі, калі факты выкраданняў і акупацыя прымаюцца як дадзенасць.

Нельга вярнуцца да гэтага толькі дзеля наладжвання адносін, бо Масковія будзе працягваць здзяйсняць злачынствы, а гэта проста недапушчальна. Нельга ісці ім насустрач. Трэба разумець, што гэта бандыцкая краіна з злачыннымі структурамі – службай бяспекі, следчымі камітэтамі, МУС.

Там працуюць людзі, якія здзяйсняюць злачынствы нават згодна з iх законамi.

Я спадзяваўся, што абмен адбудзецца, нават ведаў і проста чакаў, калі ён адбудзецца. Спадзяваўся, што ён адбудзецца з самага пачатку, верыў.

Калі будзе неабходнасць, я буду рабіць усё для таго, каб данесці да людзей праўду аб тым, што адбывалася. Цяпер гучыць вельмі шмат хлусні, таму маё заданне – рабіць усё, каб праўду пачула як мага большая колькасць людзей».

Пра Беларусь і будучыню рэгіёну

«Беларусь – гэта генерал-губернатарства Масковіі, як і Казахстан, можа, і ў меншай ступені. Але ездзіць туды небяспечна. На жаль, у мяне там пражываюць сваякі.

Калі так будзе і надалей, то нам варта было б закрыць межы і з Масковіяй, і з Беларуссю дзеля бяспекі нашых грамадзян, таму што забяспечыць іх бяспеку ў гэтых краінах ніхто не можа.

Тым, хто жыве ў Беларусі, я б пажадаў не губляць надзеі. У бліжэйшыя 10 гадоў усё зменіцца.

2024 год стане ключавым для ўсяго свету. І варта чакаць кардынальных змен, як у Масковіі, так і ў Беларусі. Нарэшце і ў Беларусі зменіцца ўлада, і краіна перастане быць генерал-губернатарствам Масковіі».

***

Украінец Павел Грыб 24 жніўня 2017 з’ехаў у Гомель на сустрэчу са знаёмай Таццянай Яршовай, грамадзянкай Расеі, з якой ён пазнаёміўся ў сацсетцы «Вконтакте». Пасля гэтага выезду Павел знік. Толькі праз два тыдні Генеральнае консульства Украіны ў Растове-на-Доне атрымала паведамленьне ад ФСБ аб тым, што хлопца змясцілі ў СІЗА Краснадара: ўкраінца незаконна выкралі і вывезлі на тэрыторыю РФ, дзе абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту ў адной са школ Сочы. У судзе ён цалкам адмаўляў прад’яўленыя абвінавачванні.

Чытайце таксама:

Мнения
Спасти Путина от трибунала – как Вышинский стал лицом обмена
2019.09.09 14:39

Гутарыла Моніка Андрушэўска/АА для Belsat.eu

Стужка навінаў