Маскоўскія ўлады не дазволілі пікеты ў цэнтры гораду 17 жніўня і шэсце 24-га


Мэрыя Масквы не ўзгадніла правядзенне 17 жніўня серыі пікетаў у цэнтры гораду за незалежных кандыдатаў на выбарах у Масгардуму, а таксама ў падтрыманне падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Адхілі і заяўку на шэсце 24 жніўня.

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку адзін з арганізатараў акцыі, муніцыпальны дэпутат і журналіст Ілля Азар.

Штош.СЕНСАЦИЯ: Московские власти продолжают ограничивать свободу собраний. Сначала они отказались согласовать шествие…

Opublikowany przez Ilyę Azar Czwartek, 15 sierpnia 2019

Паводле ягоных слоў, чыноўнікі заявілі, што пікеты будуць ствараць перашкоды мінакам. Раней арганізатарам было адмоўлена ў шэсці з аналагічнымі патрабаваннямі. Пікеты павінны былі прайсці па маршруце несанкцыянаванага шэсця – ад Страснога бульвару да праспекту Сахарава.

Нягледзячы на забарону, заяўнікі акцыі збіраюцца ўсё адно выйсці на анансаваныя пікеты.

Арганізатары прасілі ўзгадніць мітынг на плошчы Перамогі ля Паклоннай гары або шэсце на праспекце акадэміка Сахарава колькасцю да 100 тысяч чалавек. Аднак у мэрыі заявілі, што шэсце на Сахарава нібыта створыць перашкоды руху мінакоў і транспартных сродкаў», а на пляцоўцы каля Паклоннай гары ўжо «запланавана правядзенне іншага мерапрыемства».

Пратэсты ў Маскве супраць нядопуску незалежных кандыдатаў на выбары ў гарадскую думу трываюць з 27 ліпеня і жорстка душацца ўладамі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў