Маскоўскі суд Менску прыме рашэнне аб высылцы Красулінай з Беларусі


18 снежня суд Маскоўскага раёну Менску разгледзіць скаргу прэс-сакратара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай на рашэнне міліцыі аб яе высылцы з Беларусі.

Суд распачнецца а 16-й гадзіне, напісала на сваёй старонцы ў Facebook Красуліна.

Ганна Красуліна мае расейскае грамадзянства, але з 2002 году стала жыве ў Беларусі. У сярэдзіне лістапада сёлета было прынята рашэнне аб высылцы з Беларусі шляхам добраахвотнага выезду тэрмінам на адзін год. Як вынікае з афіцыйных дакументаў МУС, а таксама каментара начальніка дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бягуна, рашэнне пра высылку Красулінай было прынята ў сувязі з тым, што яна двойчы ў 2016 і 2017 гадах была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Акрамя таго яна мае штраф за неаплачаны своечасова праезд у аўтобусе. Таму сілавікі паведамілі, што Ганна Красуліна мусіць пакінуць Беларусь да 30 лістапада «у інтарэсах грамадскага парадку».

У адказ на гэта Ганна Красуліна накіравала скаргу на рашэнні міліцыянтаў. Прэс-сакратарка АГП аргументуе, што яе сямʼя, муж і дзеці жывуць у Беларусі. Але сталічная міліцыя пакінула ў сіле рашэнне аб высылцы. Тады яна звярнулася ў суд, і да прыняцця ім рашэння з Беларусі яе не вышлюць.

Hавiны
Ганна Красуліна будзе змагацца за права застацца ў Беларусі. Актывістка напісала ў амбасаду Расеі
2018.11.22 13:04

СК, belsat.eu

Стужка навінаў