Маскі не патрэбныя здаровым, але іх усё роўна носіць уся планета. Фотаздымкі

Людзі стаяць у чарзе перад супермаркетам у сталіцы Паўднёвай Карэі, Сеуле, каб набыць медычную маску. Кожнаму чалавеку дазваляецца купляць максімум пяць штук. 3 сакавіка 2020 года. Фота – Wang Jingqiang / Zuma Press / Forum

Партрэт чалавека пачатку 2020 года – гэта партрэт у масцы. Яна слаба абараняе ад вірусу і больш патрэбная тым, хто ўжо захварэў, але людзі ў розных краінах свету ўсё роўна набываюць іх оптам.

Адразу пасля ўспышкі каронавірусу медычныя маскі сталі дэфіцытным таварам у мностве краінах свету – нягледзячы на рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі здароўя насіць іх толькі ў выпадку кантакту з хворымі. Маскі носяць нават на вуліцы, хаця імавернасць злавіць інфекцыю на свежым паветры мінімальная. Да таго ж маска абцяжарвае дыханне. Пры праблемах з сэрцам ці лёгкімі яны толькі пагоршацца.

Будыйскія манахі ў медычных масках падчас малітвы аб пацярпелых ад каронавірусу ў адной са святыняў Куала-Лумпуру, Малайзія. 22 лютага 2020 года. Фота – Lim Huey Teng / Reuters / Forum
Заўзятары «Ліверпуля»на стадыёне падчас футбольнага матчу. Фота – Mike Egerton / PA Images / Forum
Паліцыянт здымае маску з помніку сабаку Хатыка. Побач стаіць валанцёр, які раздае медычныя маскі. Токіа, Японія. 8 сакавіка 2020 года. Фота –Stoyan Nenov / Reuters / Forum
4 сакавіка 2020 года. Вучні гэтай школы ў Джакарце пачалі насіць маскі пасля першых пацверджаных выпадкаў каронавірусу ў Інданезіі. Фота – Ajeng Dinar Ulfiana / Reuters / Forum
Сцюардэсы ў масках запаўняюць анкету перад праверкай тэмпературы ў міжнародным аэрапорце Сокарна-Хата, у Тангерангу, недалёка ад Джакарты. 6 сакавіка 2020 года. Фота – Ajeng Dinar Ulfiana / Reuters / Forum
23 лютага 2020 года. Паліцыя заблакавала дарогу ў італьянскі горад Касапустэрленга, каб запазбегчы распаўсюду каронавірусу. Фота – IPA / BACKGRID / Backgrid UK / Forum

«У СНД масак няма ўжо паўтара месяца». Каронавірус падняў кошты на медычныя маскі

Беларусь не стала выключэннем: набыць маску ў беларускіх аптэках практычна немагчыма.

На мінулым тыдні міліцыя затрымала менчука, які перапрадаваў маскі праз сацыяльныя сеткі па кошце ў некалькі разоў вышэйшым за аптэчны.

«Мусім ахвяраваць святам, каб ратаваць краіну». Бабруйская «Славянка» шые мільён масак

Правілы САЗ па ўжыванні масак

  • Калі вы здаровыя, насіце маску толькі ў выпадку дагляду за чалавекам з падазрэннем на каронавірусную інфекцыю;
  • Насіце маску, калі ў вас пачаўся кашаль;
  • Маскі эфектыўныя толькі ў спалучэнні з частым мыццём рук вадой з мылам або сродкам на спіртавой аснове;
  • Надзяваць і здымаць маску трэба толькі чыстымі рукамі;
  • Паміж тварам і маскай не павінна быць дзіркі;
  • Трэба пазбягаць дакрананняў да маскі. Калі ўсё ж такі да яе дакрануліся, трэба адразу памыць рукі;
  • Мяняюць маску адразу, як толькі яна стала вільготнай. Здымаць яе трэба ззаду. Маску трэба выкінуць у закрыты кантэйнер. Пасля гэтага трэба памыць рукі;
  • Нельга ўжываць аднаразовыя маскі паўторна.
Жанчына з медычнай масцы перабягае дарогу ў Токіа. 8 сакавіка 2020 года. Фота – Edgard Garrido / Reuters / Forum
Прадавец адзення надзявае маскі манекенам у палестынскім Сектары Газа. 7 сакавіка 2020 года. Фота – Mahmoud Ajjour / Zuma Press / Forum
Жанчына ў люстэрку гандлёвага цэнтру «Tokyu Plaza Omotesando Harajuku» ў японскай сталіцы. 8 сакавіка 2020 года. Фота – Edgard Garrido / Reuters / Forum
Мужчына прадае маскі ў пакістанскім горадзе Карачы. 2 сакавіка 2020 года. Фота – PPI / Zuma Press / Forum
Жыхары Пекіну ў масках. 5 сакавіка 2020 года. Фота – Artyom Ivanov / TASS / Forum
Людзі ў чарзе па маскі ў Сеуле. Фота – Kim Kyung Hoon / Reuters / Forum
Удзельніца Тыдню моды ў Лондане ў масцы. 14 лютага 2020 года. Фота – MATRIXPICTURES.CO.UK / Matrix / Forum
Наведнік Тыдню моды ў Лондане. 14 лютага 2020 года. Фота –MATRIXPICTURES.CO.UK / Matrix / Forum
Наведніца Тыдню моды ў Лондане. 14 лютага 2020 года. Фота – MATRIXPICTURES.CO.UK / Matrix / Forum
Фатограф у масцы здымае дзяўчыну ў Мілане. 24 лютага 2020 года. Фота – IPA / BACKGRID / Backgrid UK / Forum
Напрыканцы лютага стала вядома пра першы выпадак перадачы каронавірусу ад чалавека сабаку. Цяпер лекары просяць людзей не цалаваць сваіх хатніх жывёлінаў. На архіўным фотаздымку з 2009 года мужчына ў кітайскім горадзе Ўу-хань (дарэчы, эпіцэнтры цяперашняй успышкі новага вірусу) надзявае маску свайму сабаку. 4 снежня 2009 года. Фота – Sheperd Zhou/Utuku/Ropi / Zuma Press / Forum

Санітарна-эпідэміялагічная служба Менску таксама рэкамендуе насіць аднаразовыя медычныя маскі варта насіць толькі тым, хто кантактуе з людзьмі з сімптомамі рэспіратарнай інфекцыі. Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік дадае, што маскі належыць насіць таксама тым, хто адчувае недамаганне – каб не распаўсюджваць інфекцыю далей.

«Захады прафілактыкі – звычайныя: мыццё рук і не дакранацца бруднымі рукамі да вачэй», – заявіў Каранік у размове з ОНТ.

7 сакавіка 2020 года. Працаўнікі пахавальнага агенцтва ў медычных масках падчас цырымоніі ў горадзе Нембра. Фота – Cozzoli/Fotogramma/Ropi / Zuma Press / Forum

Паводле стану на 9 сакавіка, агульная колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам, склада больш за 100 тысячаў чалавек у 109 краінах свету.

Спецыяльных прэпаратаў супраць яго няма, вакцыны праходзяць клінічныя выпрабаванні.

ДД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны