Маск паказаў, як выглядае Зямля з Tesla Roadster, які ляціць да Марсу


Чырвоны кабрыялет запусціла ў космас ракета Falcon Heavy. За кіраўніцаю сядзіць манекен у скафандры, якога ў кампаніі завуць Starman. Падчас запуску ракеты ў аўце ўключалася песня Боўі Space Oddity.

Адпаведны ролік заснавальнік SpaceX Ілан Маск апублікаваў у сваім Twitter.

«Від з Цэнтру кіравання палётамі SpaceX. Мяркуючы па ўсім, на арбіце Зямлі ёсць аўта», – напісаў Маск. Камера размешчана за спіной манекена, які сядзіць за рулём Tesla, у момант запісу аўтамабіль быў павернуты ў бок Зямлі.

Палёт Tesla транслявалі на канале SpaceX ў YouTube.

 

Falcon Heavy – найноўшая звышцяжкая ракета ракета-носьбіт, самая магутная ракета з часоў Saturn V, якая выкарыстоўвалася ў амерыканскай касмічнай праграме «Апалон». Апошні раз Saturn V запускалі ў 1973 годзе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў