Масгарсуд прызначыў Паўлу Усцінаву адзін год умоўна


Маскоўскі гарадскі суд змяніў прысуд актору Паўлу Усцінаву і прызначыў яму адзін год умоўнага тэрміну. Пры гэтым суд палічыў даказанай віну Усцінава ў тым, што ён ужываў гвалт супраць супрацоўніка Расгвардыі падчас акцыі 3 жніўня, перадае Meduza.

Катэгорыю злачынства суд змяніў з цяжкай на сярэднюю, але захаваў кваліфікацыю паводле часткі 2 артыкула 318 КК (ужыванне гвалту, небяспечнага для жыцця або здароўя).

Hавiны
Збітага расгвардзейцамі актора пасадзілі на 3,5 гады
2019.09.16 14:12

 

16 верасня Цвярскі суд Масквы прысудзіў Паўла Усцінава да трох гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі паводле артыкулу аб прычыненні шкоды здароўю прадстаўніку ўлады, небяспечнага для яго жыцця (частка 2 артыкула 318 КК РФ). Паводле следства, малады чалавек аказваў актыўны супраціў сілавіку і вывіхнуў таму плячо. Пракуратура пасля прысуду папрасіла замяніць Усцінаву 3,5 гады калоніі на такі ж умоўны тэрмін. Абарона настойвала на адмене прысуду і апраўданні Усцінава.

Hавiны
«Усё будзе добра». Крэмль чакае, каб перагледзелі прысуд актору Усцінаву
2019.09.18 17:38

Супрацоўнік Расгвардыі Аляксандр Лягін, які затрымліваў актора, заявіў, што сапраўды, Усцінаў аказваў яму супраціў, але пры гэтым выступіў супраць таго, каб пакараць актора рэальным турэмным тэрмінам.

Сам Усцінаў віну не прызнаваў і настойваў на тым, што не ўдзельнічаў у акцыі пратэсту і проста стаяў у баку з тэлефонам у руцэ, калі на накінулася група расгвардзейцаў. Адвакаты Усцінава сцвярджалі, што на відэазапісах з месца затрымання выразна відаць, што ён не аказвае супраціву вартавым парадку.

Hавiны
Вызваліць не толькі Усцінава. Стрым з акцыі «Отпускай!» у Маскве
2019.09.29 14:56

 

belsat.eu

Стужка навінаў