Масавыя закалоты ў Чылі пасля падаражання праезду ў метро, ёсць загінулыя

Фота

Пратэсты супраць павышэння коштаў на праезд у метро перараслі ў масавыя беспарадкі. На выходных у чылійскай сталіцы Санцʼяга пратэстоўцы падпальвалі аўтобусы, прыпынкі транспарту, супермаркеты, офісы банкаў і буйных энергетычных кампаніяў. Вакол гораду полымя і дым, паведамляе Reuters.

Паводле ўладаў, у выніку беспарадкаў не менш за сем чалавек загінулі.

Пажары ў выніку масавых беспарадкаў. Фота: RODRIGO GARRIDO / Reuters / Forum
Пажары ў Санц’яга ў выніку масавых беспарадкаў. Фота: RODRIGO GARRIDO / Reuters / Forum

Пратэсты пачаліся з незадаволенасці павышэннем коштаў на метро, але пераўтварыліся ў бунт супраць сацыяльнай няроўнасці. Беспарадкі і марадзёрства ахапілі сталіцу і іншыя гарады краіны. У ноч на суботу ўрад Чылі ўвёў надзвычайнае становішча ў Санцʼяга, якое цяпер распаўсюджана на іншыя гарады на поўначы і поўдні.

Пажары ў Санц’яга ў выніку масавых беспарадкаў. Фота: RODRIGO GARRIDO / Reuters / Forum

У МУС Чылі кажуць пра 70 сурʼёзных выпадкаў гвалту ў сталіцы краіны, у тым ліку разрабаванне 40 супермаркетаў. У Санцʼяга сцягнутыя 10,5 тысяч вайскоўцаў і паліцэйскіх.

Беспарадкі ў Чылі. Фота: IVAN ALVARADO / Reuters / Forum
Беспарадкі ў Чылі. Фота: JOSE LUIS SAAVEDRA / Reuters / Forum

Прэзідэнт Чылі Сэбастян Піннера заклікаў грамадзянаў абʼяднацца ў барацьбе «супраць гвалту і правапарушэнняў». Таксама прэзідэнт адмяніў рашэнне аб падвышэнні платы за праезд у метро.

«Я пачуў сваіх суайчыннікаў», – заявіў Піннера.

Падчас пратэстаў і беспарадкаў сілавікі затрымалі больш за 1400 чалавек. Сотні грамадзянаў (у тым ліку паліцэйскія) атрымалі раненні.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары