Масавая эвакуацыя ў Маскве. «Замінавалі» 89 будынкаў

ВІДЭА

Расейскае агенцтва ria.ru паведамляе пра эвакуацыю 89 будынкаў у расейскай сталіцы і Падмаскоўі.

Крыніца агенцтва ТАСС у сілавых структурах паведаміла, што праз паведамленні аб мініраванні эвакуювалі каля 3000 чалавек. Ria.ru паведамляе пра 5000 эвакуяваных. Пазней колькасць эвакуяваных вырасла да 21 000.

Эвакуацыя прайшла ў гандлёвых цэнтрах, школах і будынку Дому ўраду Маскоўскай вобласці.

Паводле суразмоўцы агенцтва, паведамленні аб закладзеных бомбах прыйшлі на «электронную пошту з IP-адрасоў замежных краінаў, у тым ліку з Украіны».

Паводле пабліку «ДТП и ЧП | Санкт-Петербург», эвакуацыя праходзіць у ГЦ «Келлерман» і з будынку па адрасе Мітрафаньеўскае шасэ 2 к.9в.

Будынкі правяраюцца таксама ў Валгаградскай вобласці і Пермскім краі.

24 і 25 студзеня расейскія праваахоўнікі эвакуацыі людзей з адміністрацыйных будынкаў, больніцаў і школаў у 6 гарадах Сібіры і Далёкага Усходу.

У 6 гарадах Сібіры і Далёкага Усходу эвакуявалі школы, шпіталі і адміністрацыйныя будынкі

31 студзеня з-за ананімных паведамленняў аб выбуховых прыладах эвакуявалі каля ста будынкаў у Санкт-Пецярбургу, а таксама дзевяць кінатэатраў сеткі «Сінема стар» у Маскве.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары