У Ізмаіле Адэскай вобласці ў лякарню ўжо звярнуліся 336 чалавек, у стацыянары знаходзіцца больш за 220.
Як паведаміла агенцтву «Уніан» інфармаваная крыніца ў Галоўным упраўленні Дзяржаўнай санітарна-эпідэміялагічнай службы, сярод зарэгістраваных хворых – 225 дзяцей, з якіх больш за 170 – у стацыянары.
Суразмоўца агенцтва выказаў здагадку, што рэальная колькасць хворых можа быць вышэй. У той жа час ён адзначыў, што інтэнсіўнасць паступлення пацярпелых у стацыянар значна знізілася.
«Спецыялісты, увесь медперсанал працуюць і днём, і ноччу, прыкладаючы максімальныя намаганні для стабілізацыі стану здароўя пацыентаў», – адзначае крыніца.
Па факце масавага атручвання людзей адкрытая крымінальная вытворчасць. 93 % пацярпелых ад вострай кішачнай інфекцыі звязваюць сваю захворванне з ужываннем сырой вады.
Паліцыянты ў складзе мабільных груп, аўтапатрулёў і пешых нарадаў наведваюць піцейныя ўстановы, рынкі і месцы стыхійнага гандлю, інфармуючы, што, у сувязі з актуальнымі абставінамі, гандаль гароднінай, садавіной, малочнай прадукцыяй і таварам, які хутка псуецца, – забаронены.
МЯ, паводле unian.net