Маржы з усёй Еўропы з'ехаліся ў Менск


[/vc_column_text][vc_column_text]

II Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартовым зімовым плаванні «Белгарт Менск Оўпэн» прайшоў у Менску на гэтых выходных.

Адмыслова для спаборніцтваў прарэзалі лёд Камсамольскага возера, дзе абсталявалі басейн 25 м x 18 м. У месцах распілу лёд быў таўшчынёй 26 сантыметраў. Тэмпература вады ў складае цяпер усяго +2 градусы.

У адрозненні ад леташняга чэмпіянату, калі да беларусаў далучыліся ў асноўным расейцы, сёлета апроч нашых усходніх суседзяў у Менск прыехалі спартоўцы з 6-і краінаў – Аўстрыі, Бельгіі, Латвіі, Польшчы, Францыі ды Эстоніі.

Для забеспячэння бяспекі на на турніры дзяжурылі дзве машыны хуткай дапамогі і лекары Менскай гарадской арганізацыі АСВОД. Для ўдзельнікаў былі абсталяваныя адмысловыя лазні, цёплыя купелі, намёты, распранальні і цеплавыя гарматы.

Арганізатарамі чэмпіянату выступілі Міністэрства спорту і турызму, Менгарвыканкам і Беларуская федэрацыя загартоўвання і спартыўнага зімовага плавання, якая летась у чэрвені стала чальцом Міжнароднай асацыяцыі зімовага плавання (IWSA).

ДД

Стужка навінаў