Марзалюк: Крыжы ў Куратапах былі ўсталяваныя па-хамску


Што памятнае месца ў Курапатах значыць для беларусаў і чаму ўлады вырашылі знесці мемарыял, у эфіры RTVI гэтыя аспекты вядоўцы абмеркавалі са старшынём пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры ў парламенце Беларусі Ігарам Марзалюком.

Ігар Марзалюк адразу ж адзначыў, што насамрэч улады не бачаць нейкай праблемы з руйнаваннем крыжоў у Курапатах.

«Гэта нахабная хлусня, што на месцы палітычных рэпрэсіяў нехта руйнаваў крыжы. Гэта не месца палітычных рэпрэсіяў, бо расстрэлы адбываліся ў глыбіні ляснога масіву. Таму тая тэрыторыя, пра якую мы з вамі вядзем размову, не мае дачынення да месцаў расстрэлаў. Гэта ахоўная зона гісторыка-культурніцкай каштоўнасці, якая ахоўваецца дзяржавай», – сказаў Ігар Марзалюк.

Дэпутат нагадваў некалькі разоў, што ў межах гісторыка-культурніцкай зоны без узгаднення з мінкультам забароненыя якія-кольвек усталяванні. Паводле яго словаў год таму гэтыя 70 крыжоў былі ўсталяваныя па-хамску.

«У нас прынята перад Вялікаднём наводзіць парадак. У тым ліку на месцах жалобы. Таму агароджа і добраўпарадкаванне тут будзе. Мы бачым тут банальную палітычную правакацыю. Я здзіўляюся, што гэтыя крыжы так доўга наагул прастаялі», – сказаў дэпутат.

Марзалюк адзначыў, што закіды ў бок уладаў несправядлівыя, паколькі гэта бесчалавечна абвінавачваць кіраўніцтва краіны ў зносе крыжоў, бо на месцы, дзе яны былі ўсталяваныя, няма пахаванняў. Журналістка тэлеканалу на гэта адказала, што атрымліваецца, улады паступілі чалавечна, руйнуючы гэтыя крыжы, хоць і масавыя пахаванні ахвяраў знаходзяцца побач.

Грамадскія актывісты хочуць прымусіць улады вярнуць крыжы ў Курапаты

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары