Марыю Калеснікаву этапавалі з Жодзіна ў СІЗА ў Менску

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыю Калеснікаву этапавалі з Жодзіна ў СІЗА на Валадарскага ў Менску, паведамляе афіцыйны Telegram-канал Каардынацыйнай рады.

Каля двух гадзін ночы 8 студзеня Марыю Калеснікаву разбудзілі, паказалі пастанову на перавод і сказалі збіраць рэчы. Этапавалі яе ў Менск на цягніку.

Як адзначае сама Марыя, гэта была «рамантычная паездка на начным цягніку».

З Марыяй у СІЗА № 1 сустракаўся адвакат.

«Маша бадзёрая, зараджана на барацьбу і перадае ўсім прывітанне», – удакладнілі ў КР.

Марыя Калеснікава была адной з лідарак прэзідэнцкай кампаніі Віктара Бабарыкі ды аб’яднанага штабу. Пасля выбараў яна ўвайшла ў Прэзідыум Каардынацыйнай рады. 7 верасня яе схапілі невядомыя ў цэнтры Менску, некалькі дзён родныя і сябры нічога не ведалі пра яе лёс. Высветлілася, што сілавікі планавалі прымусова вывезці яе за мяжу. Аднак аперацыя спецслужбаў правалілася: у нейтральнай зоне на мяжы Марыя парвала ўласны пашпарт, выскачыла з аўтамабіля і вярнулася на беларускую тэрыторыю.

Марыю прызналі палітвязнем і вязнем сумлення. Еўрапарламент уганараваў яе прэміяй імя Сахарава за ўнёсак у барацьбу за правы чалавека.

Новы адрас для лістоў: Менск, СІЗА-1, вуліца Валадарскага, 2, 220030.

Марыю Калеснікаву пакідаюць у ізалятары да 8 сакавіка

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны