Марыя Васілевіч абвінаваціла «вядомае сусветнае выданне» ў хлусні


«Міс Беларусь – 2018», дэпутатка Палаты прадстаўнікоў VII склікання Марыя Васілевіч на сваёй старонцы ў Instagram абурылася тым, што «вядомае сусветнае выданне дазваляе сабе публікаваць хлуслівыя факты». Пры гэтым яна не назвала выдання і не патлумачыла, якія факты лічыць хлуслівымі.

«Я за свабоду слова. Але будзь добры несці адказнасць за кожнае сказанае табой слова. Асабліва, калі ты журналіст. Асабліва, калі ты журналіст вядучага выдання», – піша «Міс Беларусь – 2018».

Васілевіч адзначае, што журналіст не павінен пераконваць і навязваць сваё меркаванне, а абавязаны дакладна данесці аб’ектыўную інфармацыю.

«Для большага хайпа, для высокіх рэйтынгаў, для фармавання патрэбнай для кагосьці грамадскай думкі, журналісты асвятляюць сітуацыю як таго патрабуюць пастаўленыя перад імі задачы. Ці можам мы пасля гэтага называць іх журналістамі? Адкуль тады нам даведацца праўду? І каму нам давяраць, калі нават вядомае сусветнае выданне дазваляе сабе публікаваць хлуслівыя факты… Ці гэта прафесійная журналістыка?» – пытаецца Васілевіч.

Дэпутатка новага складу Палаты прадстаўнікоў не тлумачыць, пра якое выданне ідзе гаворка. Але хутчэй за ўсё яна мае на ўвазе брытанскае выданне The Times, якое напісала пра «рамантычныя сувязі» Васілевіч з Аляксандрам Лукашэнкам.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў