Марыя Калеснікава застаецца ў беларускіх памежнікаў

Марыю Калеснікаву пакуль не адпусцілі. Беларускія памежнікі праводзяць разбор па ранішнім інцыдэнце, паведамляе РИА «Новости».

Раней з’яўлялася інфармацыя, што яна можа знаходзіцца ў Мазырскім памежным атрадзе.

Марыя Калеснікава знікла 7 верасня. Раніцаю 8 верасня з’явілася інфармацыя, што сябры Каардынацыйнай Рады Марыя Калеснікава, Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў каля 4-ай гадзіны раніцы прайшлі кантроль на беларуска-ўкраінскай мяжы, пра гэта паведаміла БелТА са спасылкаю на прэс-сакратара Памежнага Камітэту Антона Бычоўскага. Пазней стала вядома, што Марыя Калеснікава не перасекла мяжу Украіны, бо пры спробе гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт.

Сябры Каардынацыйнай рады, якіх змусілі выехаць з Беларусі, распавялі, як Марыя Калеснікава парвала свой пашпарт

ДР belsat.eu

Тэгі:

Hавiны