Марыя Калеснікава адмовілася ехаць на сустрэчу з Лукашэнкам: «У ізалятары ў Жодзіна мне спакайней»


Марыя Калеснікава адмовілася ехаць на сустрэчу з Лукашэнкам, пра гэта журналістам паведаміў яе адвакат.

Яе адвакат Аляксандр Пыльчанка ў эфіры «Эхо Москвы» распавёў, што ў пятніцу да Марыі прыязджалі двое мужчын і камунікавалі з ёй на гэтую тэму, ці не хочаце пагутарыць [з Лукашэнкам]. Марыя такая крэатыўная дзяўчына, відаць, іх трошкі напужала. Сказала: «Ну чаго цяпер гутарыць, паўтары месяцы таму мы прапаноўвалі ўсё гэта спыніць, цяпер усё ў турме або выдвараны з краіны. Да таго ж, вы не назваліся, хопіць, мяне ўжо павазілі па Беларусі паўтары дні і я не ведала, дзе знаходжуся. Вось калі прадставяцца людзі, скажуць, хто яны і куды вязуць, каб я не баялася ехаць. Зараз у Жодзіна ў ізалятары мне спакайней, чым ездзіць з незнаёмымі людзьмі».

Марыя Калеснікава
Удзельніца прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава размаўляе з журналістамі па дарозе на допыт у Следчы камітэт. 27 жніўня 2020 года.
Фота: Таня Капітонава / Belsat.eu

10 кастрычніка ў СІЗА Камітэту дзяржаўнай бяспекі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з арыштаванымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штаба апазіцыі. Сустрэча працягвалася амаль пяць гадзінаў.

Абмяркоўвалі магчымасць спынення пратэстаў і далучэнне прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці да работы над новай Канстытуцыяй. Пасля прыняцця новай Канстытуцыі ўлады абяцаюць, што будуць праведзеныя новыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Hавiны
Еўразвяз узгадніў персанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі
2020.10.12 18:44

У размове прымалі ўдзел мінімум 12 асобаў, у тым ліку экс-кандыдат у прэзідэнты краіны Віктар Бабарыка, яго сын Эдуард Бабарыка, арыштаваны паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, член прэзідыума каардынацыйнага савета, юрыстка Лілія Уласава.

11 кастрычніка пад хатні арышт адпусцілі ўдзельнікаў сустрэчы ў СІЗА КДБ – Юрыя Васкрасенскага, які быў сябрам ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Віктара Бабарыку і дырэктара IT кампаніі PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча. Меру стрымання ім змянілі пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

АА belsat.eu

Стужка навінаў