Марына Насенка пра тое, як бавіць час на соднях: Мы вялі Instagram ў сшытках


(аднаўляецца)

Марына Насенка, якую асудзілі на адміністрацыйны арышт на 12 содняў за тое, што прысутнічала на «Маршы недармаедаў» 17 лютага, вяла «папяровы Instagram».

Фота citydog.by

Марыну пераводзілі тройчы. Апошнім разам дзяўчына апынулася ў камеры з Ксюшай Малікавай і Марынай Дубінай з «Зяленай сеткі».

«З дзяўчынкамі мы забаўляліся як маглі. Калі нас не выводзілі на шпацыр, мы ладзілі міні-бунты: грукалі ў дзверы і крычалі: «На шпацыр!» З суседніх камер знаёмыя актывісты таксама нас падтрымлівалі, і мы крычалі ўсе разам. У нас гразіліся забраць матрацы або перасадзіць, як яны казалі, «да бамжых».

На соднях дастаткова часу. Там дзяўчыны напісалі артыкул «Як адпачываць на ЦІПе».

«У артыкуле мы распісалі, чым займацца ў вольны час, што можна паесці і як забаўляцца. Часам, каб не было зусім сумна, мы мяўкалі у кармушкі. Так мы весялілі і падтрымлівалі сваіх суседзяў – станавілася не так сумна. А яшчэ спявалі песні і чыталі вершы. З суседніх камер часам таксама былі чутныя песні. Пасля выканання мы заўсёды пляскалі сваім суседзям».

«23 сакавіка мы зразумелі, што ўсё рыхтуюцца да новых затрыманняў: нам у камеру прынеслі рахунак за харчаванне – ён склаў 10 рублёў у дзень. Хоць наш тэрмін яшчэ не скончыўся, нам сказалі падпісаць рахурак – нас збіраліся пераводзіць у Жодзіна. Па ідэі мы павінны аплаціць кошт, але падпісваць яго мы не сталі. Таму што лічым, што наша знаходжанне ў ЦІП незаконна», – каментуе сваё ўтрыманне на Акрэсціна Марына.

Дзяўчыну затрымалі каля ЦІП Акрэсціна, куды яна несла перадачу свайму хлопцу, арыштаванаму Вячаславу Касінераву.

ВД, паводле citydog.by

Стужка навінаў