Марына Адамовіч пра фэйкавыя смс ад Мікалая Статкевіча


Палітык не выходзіць на сувязь. У кватэры Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча цалкам адключылі сувязь: тэлефон ды інтэрнэт.

«Я не магу выйсці з ім (Мікалаем Статкевічам – Заўв. belsat.eu) на сувязь. Спадзяюся, што заўтра ён будзе на акцыі, – кажа жонка Статкевіча. – Калі б ён мог, то звязаўся бы. Сам ён не патэлефанаваў бы, але ён бы знайшоў спосаб».

З мабільнага тэлефону апазіцыйнага палітыка прыходзяць смс, якія, паводле Марыны Адамовіч, ейны муж не мог напісаць.

«На фоне гэтай вакханаліі і шабашу, які адбываецца, я думаю, што такім чынам хочуць паменшыць маштабы запланаванай акцыі і пасеяць паніку», – кажа Марына Адамовіч.

25 сакавіка а 14:00 каля Акадэміі Навук у Менску распачнецца «Марш абураных беларусаў» і традыцыйнае шэсце прымеркаванае да Дня Волі.

20 сакавіка Мікалай Статкевіч паведаміў у Менгарвыканкам аб намеры правесці 25 сакавіка «Марш абураных беларусаў».

21 сакавіка Статкевіч заявіў, што возьме адказнасць за акцыю 25 сакавіка на сябе. «Я падкрэсліваю, што бяру адказнасць за акцыю 25 сакавіка на сябе. Калі нехта думае, што сярод апазіцыянераў стаіць чарга ахвотных узяць адказнасць за акцыю, якія сварацца і не могуць дамовіцца – даруйце, гэта зусім не так. Ніхто такога жадання не выявіў», – кажа Мікалай Статкевіч.

Зранку 24 сакавіка на акаўнце Мікалая Статкевіча ва «УКантакце» зʼявілася вось такое фэйкавае паведамленне:

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў