Марская пена запоўніла каталонскія вуліцы. Відэа


На ўсходняе ўзбярэжжа Іспаніі абрынуўся шторм «Глорыя». Парывы ветру дасягаюць 100 км/г, а вышыня марскіх хваляў на ўзбярэжжы – 5-7 метраў.

Праз непагадзь вуліцы муніцыпалітэта Тос-дэ-Мар затапіла марской пенай.

У шэрагу рэгіёнаў перакрылі дарогі, а таксама зачынілі для руху судоў у партах Валенсіі і Гандзіі.

Акрамя таго «Глорыя» засыпала снегам некаторыя горныя раёны Іспаніі.

22 студзеня 2020 г. Мястэчка Марэлья (Валенсія).
Фота: JUAN MEDINA/Reuters

Стыхія забіла як мінімум пяць чалавек.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў