«Маршыруй, дзетка!» У Берасці паразмаўлялі пра хатні гвалт і звярнуліся да чыноўнікаў


Ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» дабралася да рэгіёнаў. У берасцейскай прасторы «Крылы Халопа» 6 лютага прайшла першая сустрэча ў межах гэтай ініцыятывы.

Сёння сітуацыя з хатнім гвалтам у Беларусі становіцца толькі горш. Паводле афіцыйнай інфармацыі, за першае паўгоддзе 2018-га ад гвалту ў сям’і загінула 48 чалавек, а за першае паўгоддзе 2019-га – 55.

Удзельніца Вечару без гвалту падпісвае паштоўку. Такія звароты прапанавалі даслаць дэпутатам, прадстаўнікам царквы, чыноўнікам міністэрства адукацыі і міністэрства аховы здароўя.
Наведвальнікі Вечару без гвалту
Лекцыя “Гендар: фэйкі і факты” прайшла ў прасторы Крылы Халопа
Адна з сузаснавальніц ініцыятывы Марыша Корж (злева) адказвае на пытанні ўдзельнікаў дыскусіі
Прыклад паштоўкі з заклікам прыняць закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту
Наведніца імпрэзы падпісвае паштоўку берасцейскаму дэпутату Палаты Прадстаўнікоў Леаніду Брычу

Актывісткі распавялі берасцейцам пра мэты і канцэпцыю іхнай ініцыятывы, пасля чаго былі паштоўкі да людзей, якія прымаюць рашэнні ў краіне, а таксама можна было падпісаць адмысловую петыцыю.

«Падобную акцыю мы праводзілі ў Менску і даслалі 154 паштоўкі ў органы ўлады, і рэакцыя ёсць. Мы ведаем, што чыноўнікі атрымліваюць гэтыя лісты. А значыць ёсць шанец нешта змяніць», – кажа «Белсату» адна з сузаснавальніц ініцыятывы Марыша Корж.

«1,5 мільёны жанчын у Беларусі пакутуюць ад хатняга гвалту. Такіх людзей становіцца ўсе больш. Можна звярнуцца да прэзідэнта, царквы або міністэрства адукацыі, бо так можна звярнуць увагу на праблему. Я сама ахвяра хатняга гвалту. Я ўпэўненая, што такі закон патрэбен і што ён будзе прыняты, і была вельмі раззлавана, калі ў 2018 годзе ён не быў прыняты. І зараз мы дабіваемся прыняцца гэтага закону і звяртаем увагу грамадскасці, што падобная праблема вельмі актуальная ў Беларусі», – адзначае Корж.

Удзельнікі ініцыятывы «Маршыруй, дзетка» гучна заявілі пра сябе летась.

Hавiны
У Менску пройдуць пікеты за закон супраць хатняга гвалту
2019.12.25 15:52

АС belsat.eu

Стужка навінаў