Марш суседзяў: больш за 400 затрыманых, шмат збітых


Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна» на маршы суседзяў 29 лістапада былі затрыманыя больш за 400 асобаў, сярод іх журналісты. Частку затрыманых шпіталізавалі.

Праваабаронцы з «Вясны» публікуюць спіс з 416 імёнаў, тых каго затрымалі 29 лістапада ў часе акцыяў пратэсту ў Менску.

Больш за 10 асобаў былі шпіталізаваныя.

Таксама ў часе нядзельных пратэстаў былі затрыманыя журналісты. У Берасці затрымалі журналіста «Брестской газеты» і TUT.BY Станіслава Коршунава, а таксама кіраўніка мясцовай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Максіма Хлябца, неўзабаве пасля затрымання іх адпусцілі. У Менску была затрыманая фатографка газеты «Новы час» Яна Трусіла, ноч яна правяла ў ЦІП на Акрэсціна. Таксама ў Менску затрымалі журналістку Іну Дабратвор.

ВІДЭА
Марш суседзяў: акцыі ў сталіцы ў новым фармаце. Хроніка дня
2020.11.29 11:13

AA belsat.eu

Стужка навінаў