Марш супраць тэрору. Шэсце ў Курапаты. ХРОНІКА ДНЯ


1 лістапада ў Менску пройдзе марш пратэсту ў Курапаты. Акцыя прысвечаная да дня памяці ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў.

32 гады таму, 30 кастрычніка 1988 году, тысячы чалавек зладзілі шэсце ў Менску да ўрочышча Курапаты, дзе ў 30-я мінулага стагоддзя гады супрацоўнікі НКВД вынішчылі тысячы невінаватых людзей. Паводле розных падлікаў, карнікі НКВД расстралялі ў Курапатах з 1937 па 1941 гады ад 30 тысяч (першае следства, што вяла пракуратура БССР) да 250 тысяч чалавек.

19:20. У спісах «Вясны» сёння ўжо больш як 140 затрыманых.

18:35. У спісах затрыманых сёння ўжо ад 120 да 140 чалавек. Сярод іх – Аляксандр Пласкавіцкі, былы начальнік галоўнага прававога ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта, і вядомы скульптар Генадзь Лойка.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

18:25. У Менску вярнуўся мабільны інтэрнэт.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Таксама на волі блогер і анархіст Мікола Дзядок.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

18:10. Сярод сённяшніх пратэстоўцаў у Менску ёсць параненыя ў выніку страляніны сілавікоў.

17:55. Людзі працягваюць прыбываць у Курапаты паасобку і невялікімі групамі.

Як перадае Onliner.by, ад Курапатаў у горад цягнуцца ланцужкі людзей з сімволікай. Каля аднаго з прыпаркаваных на МКАД аўтазакаў людзі гутараць з сілавікамі.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

17:40. На вуліцы Мірашнічэнкі зноў пачалі затрымліваць людзей. Сілавікі спрабуюць іх дагнаць у дварах.

Людзі ў Курапатах.
Фота: ТАСС

17:25. Людзі працягваюць ісці ў Курапаты. Туды ж накіроўваюцца ўсё новыя калоны сілавікоў.

17:05. Затрыманы сёння аператар Зміцер Солтан у Кастрычніцкім РУУС Менску. Збіты. Забралі камеру і тэлефон. Афармляюць пратакол.

З Савецкага РУУС чалавека забірае на насілках хуткая дапамога.

16:55. У Менску перакрываюць МКАД ля ст.м. «Магілёўская» ў бок Зялёнага Лугу. Ва Уруччы таксама перакрыты зʼезд з праспекту Незалежнасці на МКАД у бок Курапатаў.

16:45. Проста цяпер у Курапатах тысячы людзей. Людзі нясуць кветкі, запальваюць свечкі, ідуць ад крыжа да крыжа. Асобныя калоны яшчэ толькі падыходзяць, зараз шмат дэманстрантаў ля «Экспабела».

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Калі сілавікі перакрылі праход да Курапат па Мірашнічэнкі праз МКАД, людзі проста пайшлі ва ўрочышча полем, перадае «Наша Ніва».

Сілавікі прыехалі на вайсковых машынах па МКАД, выгрузіліся і пачалі адцясняць і разганяць пратэстоўцаў, якія стаялі на Мірашнічэнкі.

16:40. Людзей ад МКАД адціснулі ў двары, але яны спрабуюць вярнуцца.

16:35. Калоны пратэстоўцаў працягваюць ісці да Курапатаў. Частка калоны не можа прайсці за МКАД, да Курапатаў. На мосце і пад мастом шмат сілавікоў.

16:30. На Мірашнічэнкі каля крамы Віталюр, i каля Бігз і Экспабела на Баравой пачаўся хапун.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

16:25. Разагналі натоўп на полі каля Курапатаў. Па полі ля ўрочышча ездзілі мікрааўтобусы сілавікоў, было чуваць стрэлы і выбухі, машыны даганялі людзей на высокай хуткасці. Шмат затрымалі. Падобна, дзейнічалі байцы ГУБАЗіК, піша радыё «Свабода».

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

16:20. Людзей затрымліваюць проста ў полі каля Курапатаў.

16:15. Нам пішуць, што машыны з сілавікамі накіраваліся ў бок Курапатаў. У лесе за Курапатамі шмат АМАПу і аўтазакаў.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Зноў было чуваць выбух святлошумавой гранаты ў раёне вуліцы Гамарніка. Апроч таго, выбухі чуваць на вуліцы Мірашнічэнкі.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Таксама затрыманыя трое журналістаў «Новага Часу».

16:10. Адна з калон праходзіць МКАД і падыходзіць да Курапатаў.

Горадня. Затрыманы Аляксандр Горбач, вядомы гарадзенцам як DJ Partyzan, з ім затрымалі яшчэ двух сяброў.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

16:05. У Менску пратэстоўцы зноў выйшлі на дарогу на вуліцы Мірашнічэнкі, перадае радыё «Свабода».

Асноўная калона дэманстрантаў проста зараз заняла Карбышава і рухаецца ў бок Курапатаў, піша «Наша Ніва».

15:55. У Менску адкрытыя ўсе станцыі метро.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

15:50. Верагодна затрымалі відэаператара Змітра Солтана. Апошні раз яго бачылі ля Дзіцячай чыгункі, дзе адбывалася зачыстка ўдзельнікаў Марша. З таго часу прайшло каля паўтары гадзіны. Тэлефон аператара дасяжны, але ён не адказвае.

Агулам, паводле «Вясны», затрымана ўжо не менш за 20 чалавек. Таксама знік анархіст Мікола Дзядок.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

15:45. Каля Макдональдса на Лагойскім тракце каля 10.000 чалавек. Людзі перакрывалі дарогу. Паміж Макдональдсам і паркінгам было выпушчана адна светлашумавая граната. Пад’ехаў аўтазакаў і каля 7 бусаў з сілавікамі.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

15:40. Менск. Сілавікі ў зялёнай форме ля Каліноўскага, 46 узялі ў аблогу пратэстоўцаў і збіваюць. Да Усясвяцкай царквы падʼехаў вадамёт.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Сілавікі выкарыстоўваюць святлошумавыя гранаты на вуліцы Гамарніка. Быў чутны прынамсі адзін выбух. Людзі скандуюць «Фашысты».

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

15:35. Сотні і сотні пратэстоўцаў ужо сабраліся каля «Макдональдса» на Лагойскім тракце.

Пратэстоўцы ў Менску 1 лістапада.
Фота: belsat.eu

Горадня. У адным з двароў ля цэнтральнай вуліцы Савецкай былі заўважаныя ціхары з дронам, яны прыехалі на аўтамабілі з расейскімі нумарамі, таксама паведамляюць, што ў Кастрычніцкі РАУС прыехалі невядомыя на новых пазадарожніках з расейскімі нумарамі.

Ціхары ў Горадні.
Фота: belsat.eu

15:30. Менск. Cкрыжаванне Каліноўскага-Гамарніка – дэманстрантаў бяруць у кола, збіваюць людзей.

15:25. Праз тое, што сілавікі ўвесь разганяюць дэманстрантаў, у Менску сёння некалькі калон – на Лагойскім трацке, Валгаградскай, Каліноўскага.

15:20. Баранавічы. Малітва за ўсіх бязвінна пакараных каля крыжа «Памяці ахвярам гвалту».

Малітва ў Баранавічах 1 лістапада.
Фота: belsat.eu

15:15. Менск. Некалькі тысяч чалавек стварылі яшчэ адну калону на Лагойскім тракце і рухаюцца ў Курапаты, перадае наш карэспандэнт. З Севастопальскага парку з вуліц увесь час да калоны далучаюцца новыя людзі.

Дэманстранты выйшлі на праезную частку вуліцы Каліноўскага, перадае «Нага Ніва».

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

15:10. У Віцебску пакуль ніхто не сабраўся, але ўся вуліца Леніна ад філармоніі да плошчы Перамогі забітая аўтобусамі і машынамі міліцыі.

Горадня, на вуліцы Савецкай, ля ГЦ «Нёман» затрымліваюць звычайных мінакоў, у асноўным мужчын у масках.

Затрыманні ў Горадні 1 лістапада.
Фота: belsat.eu

15:00. Па ацэнках нашага карэспандэнта ў гэты момант на маршы каля 10.000 чалавек. Гэта ў калоне, якая ідзе па праспекце ў бок вуліцы Каліноўскага.

Менск, вул. Валгаградская. Сілавік накіраваў зброю на жанчыну.
Фота: @belsat

14:40. Каля метро «Маскоўская» ідзе разгон і затрыманні, людзі бягуць, за імі – сілавікі са зброяй.

14:31. Сілавікі сталі ў ланцуг на праспекце, дэманстранты абыходзяць іх па тратуары, скандуюць «Фашысты!». Ззаду калоны дэманстрантаў з бусаў выйшлі, імаверна, супрацоўнікі ГУБАЗіКа, апранутыя па-спартыўнаму з дубінкамі ў руках.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

14:28. Калона Марша налічвае каля 5 тысяч чалавек. Людзі выйшлі на праезную частку.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

14:25. На праспекце Незалежнасці ля дзіцячай чыгункі шэсце ачапляюць сілавікі. Чуваць хлапкі.

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

14:20. Вялікая калона пратэстоўцаў выйшла са сквера Талбухіна на праспект Незалежнасці і заняла праезную частку. Дэманстранты рухаюцца ў бок станцыі метро «Маскоўская». Шмат бел-чырвона-белых сцягоў.

13:30. У Менску ля гадзіннікавага заводу, дзе мусіць распачацца Марш супраць тэрору, на гэты момант сабралася некалькі сотняў чалавек. Людзі збіраюцца таксама ў скверыку на вуліцы Талбухіна. Сцягоў ды іншай сімволікі пакуль не заўважна.

12:40. У Менску на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская». Цягніка праз гэтыя станцыі ідуць без прыпынку. Нагадаем, сёння ў Менску мусіць прайсці Марш супраць тэрору.

Ад 12-й у Менску мабільныя аператары зноў знізілася прапускная хуткасць мабільнага інтэрнэту.

  • Пратэсты ў Беларусі цягнуцца з 9 жніўня. За гэты час былі арыштаваныя не менш за 15 тыс чалавек, шмат з іх былі збітыя, некаторыя былі згвалтаваныя, па меншай меры 6 чалавек загінулі. Паводле крымінальных справаў затрыманыя больш за 350 чалавек.
  • Праваабарончай супольнасцю 102 асобы прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
Фотарэпартаж
Беларуская рэвалюцыя: першыя тыдні пратэстаў
2020.11.01 11:12

АА belsat.eu

Стужка навінаў