Марш супраць фашызму: амаль 400 затрыманых


Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя імёны амаль 400 затрыманых удзельнікаў нядзельных пратэстаў. Частку асобаў шпіталізавалі з аддзяленняў міліцыі, найхутчэй яны былі моцна збітыя.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна» 22 лістапада ў часе пратэстаў былі затрыманыя больш за 380 чалавек. Паводле звестак сталічнага ГУУС у Менску былі затрыманыя больш за 200 асобаў.

Так выглядалі затрыманні на станцыі метро Каменная горка. Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: АВ / Vo Tak TV / Белсат

Марш супраць фашызму прайшоў у новым фармаце. Удзельнікі маршу збіраліся ў сваіх мікрараёнах і рушылі да кропак збору, якія папярэдне самыя вызначалі ў лакальных чатах. Змена тактыкі пратэстаў сталася адказам на брутальныя дзеянні сілавікоў. Падчас акцыі 15 лістапада былі затрыманыя больш за 1200 асобаў.

Фотарэпартаж
Максімальная дэцэнтралізацыя. Выніковы фотарэпартаж нядзельнага маршу
2020.11.22 18:52

АА belsat.eu

Стужка навінаў