Марш супраць фашызму: 106-ы дзень пратэстаў. Хроніка дня


22 лістапада ў сталіцы і рэгіёнах прайшлі традыцыйныя нядзельныя маршы прыхільнікаў пераменаў у краіне. Галоўнае патрабаванне ўдзельнікаў акцыі: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі з пасады кіраўніка краіны.

Адметнасць сённяшняй акцыі ў яе дэцэнтралізацыі, кропкі збору вызначаюць самыя ўдзельнікі маршу ў лакальных чатах. Гэтая тактыка была абраная пасля таго, як некалькі тыдняў запар супрацоўнікі міліцыі не давалі магчымасці людзям сабрацца разам і сфармаваць адну вялікую калону для маршу.

18:42. З менскіх РУУСаў мінімум 4 чалавекі былі забраныя на машынах хуткай дапамогі.

17:55. Большасць нашых чытачоў у тэлеграме ўхваляюць новы фармат акцыі.

17:15. Паводле звестак валанцёраў, сёння ў Менску затрымалі не менш за 200 чалавек.

16:55. Ягор Камісараў накіраваны ў БХМД ў непрытомным стане з раёну Нацыянальнай бібліятэкі. Агулам на гэты момант праваабаронцам вядома больш за 130 прозвішчаў затрыманых.

16:40. З плошчы Незалежнасці здымаюць агароджу.

Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

16:20. Калона спецтэхнікі вяртаецца на базу ва Уручча, паведамляе карэспандэнт «Белсату», які знаходзіцца каля станцыі метро «Маскоўская».

16:10. Усе станцыі метро працуюць у звычайным рэжыме.

16:00. У Менску мабільныя аператары вярнулі мабільны інтэрнэт.

Так выглядалі затрыманні на станцыі метро Каменная горка. Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 года.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат
Так выглядалі затрыманні на станцыі метро Каменная горка. Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 года.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат
Так выглядалі затрыманні на станцыі метро Каменная горка. Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 года.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат

15:49. У 15:40 аўтобусам дазволілі спыняцца на праспекце Незалежнасці ў цэнтры Менску. Забарона дзейнічала больш як тры гадзіны.

15:42. Сілавікі з’язджаюць ад Стэллы.

Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

15:24. Калону на пр. Дзяржынскага разагналі святлошумавымі гранатамі, але людзі сабраліся ізноў.

15:21. Поўная зачыстка на Паўднёвым Захадзе ў сталіцы каля «Берасця». Затрымліваюць жанчын і людзей сталага веку.

15:20. Каля метро «Каменная горка» зноўку былі стрэлы і выбухі!

14:55. Міліцыянты ў чорным ходзяць па падʼездах дамоў на вуліцы Багдановіча, шукаюць пратэстоўцаў.

Марш супраць фашызму. Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: АК / Белсат
Кветкі на месцы народнага мемарыяла памяці Аляксандра Тарайкоўскага. Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: АК / Белсат

14:45. Сілавікі са зброяй спрабуюць пужаць пратэстоўцаў на вул. Голубева ў Менску. Людзі праганяюць сілавікоў ды адбіваюць іншых пратэстоўцаў.

14:40. У Менску калона спецтранспарту, у тым ліку 2 вадамёты, рухаецца па вул. Каліноўскага ў бок Лагойскага тракту. Таксама вядома пра затрыманні на вул. Шаўчэнкі. Сілавікі правяраюць аўтамабілі.

14:30. Затрыманні каля метро «Пушкінская» у Менску.

14:25. Разгон і хлапкі каля парку Паўлава ў Менску.

14:20. Чытачы паведамляюць пра затрыманні на вул. Прытыцкага ў Менску.

14:10. Вядома ўжо пра два дзясяткі затрыманых. Сярод іх – лекар-раэніматолаг Зміцер Салошкін.

14:00. Затрыманні ў Каменнай Горцы і на вуліцы Веры Харужай.

13:55. На вуліцы Альшэўскага недалёка ад скрыжавання з Глебкі былі чуваць стрэлы. Людзі скандуюць: «Забойцы!». Калона рушыла далей праз двары.

Марш супраць фашызму. Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: АК / Белсат

13:50. АМАП не даў прайсці калоне, якая рухалася па вуліцы Багдановіча ў бок кавярні «Белая вежа». Людзі павярнулі назад. Рух транспарту на вуліцы Багдановіча перакрыты.

13:45. У мікрараёне Паўднёвы Захад сілавікі таксама ўжылі святлошумавыя гранаты супраць пратэстоўцаў. Але людзі, нягледзячы на выбухі, пайшлі на іх з узнятымі рукамі, выціснуўшы сілавікоў у бусы.

13:40. Калона пратэстоўцаў колькасцю некалькі тысяч чалавек рухаецца па вуліцы Багдановіча. Людзі з нацыянальнай сімволікай скандуюць: «Жыве Беларусь!»

13:25. Ва Уруччы вялікая калона ўжо дасягнула каля 4000 чалавек. Да яе далучаюцца меншыя калоны з іншых раёнаў гораду. Людзі выйшлі на дарогу, але прапускаюць грамадскі транспарт.

13:20. Відавочцы паведамляюць пра гукі стрэлаў і выбухаў каля гандлёвага цэнтру Green City на Каменнай горцы ў Менску.

13:05. Мабільны аператар А1 афіцыйна пацвердзіў адключэнне мабільнага інтэрнэту.

12:40. Удзельнікі маршу выходзяць у розных мікрараёнах сталіцы.

12:15. У Менску па-ранейшаму ачэпленыя стэла і палац Незалежнасці. Вельмі шмат тэхнікі на вуліцы Сапёраў.

12:05. На ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Няміга», «Купалаўская», усе станцыі трэцяй лініі. Цягніка ідуць без прыпынку на гэтых станцыях.

Hавiны
100 дзён беларускага пратэсту. Памятаць усё
2020.11.16 08:00
  • З 9 жніўня на канец лістапада 2020 года ў Беларусі паводле адміністратыўных справаў былі затрыманыя больш за 29 тысяч чалавек.
  • Мінімум 523 асобы абвінавачваюцца паводле крымінальных справаў, сярод іх журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова.
  • 126 асобаў прызнаныя палітвязнямі.

belsat.eu

Стужка навінаў