Марш мудрасці ў Менску: АМАП супраць людзей сталага веку


У сталіцы сёння праходзіць марш мудрасці, традыцыйная акцыя ў якой бяруць удзел людзі сталага веку. Удзельнікі акцыі патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі з паста кіраўніка краіны.

Марш мудрасці традыцыйна праходзіць у панядзелкі, акцыя пачынаецца ў абед каля Чырвонага Касцёлу на плошчы Незалежнасці. Раней у маршах мудрасці таксама бралі ўдзел медыкі і студэнты.

17:00. Акцыя завершылася, некаторыя ўдзельнікі маршу былі затрыманыя.

16:30. Чытачы паведамляюць, што ля Опернага тэатру стаяць тры бусы і аўтобус сілавікоў. Пад’ехалі яшчэ.

Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

16:15. Tut.by паведамляе пра затрыманьні на плошчы Перамогі, куды змагла дайсьці невялікая колькасьць удзельнікаў маршу пэнсіянэраў

16:05. Невялікая частка ўдзельнікаў акцыі дайшла да плошчы Якуба Коласа.

15:59. На скрыжаваньні вуліц Аляізы Пашкевіч і Чычэрына пачаліся затрыманьні, туды прыехалі сілавікі на мікрааўтобусах і аўтазаках і кінуліся на пэнсіянэраў. Як мінімум адна жанчына затрыманая. Сілавікі акружылі пэнсіянэраў.

Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

15:35. Удзельнікі акцыі рушаць па вуліцы Максіма Багдановіча.

Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

15:13. Падобна, што асноўная мэта сілавікоў – не пусціць марш па праспекту Незалежнасці. Яны бегаюць за людзьмі і спрабуюць іх скіраваць у іншы бок, піша радыё «Свабода».

Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

15:07. Удзельнікі акцыі выйшлі на праезджую частку.

Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

15:05. У Горадні таксама праходзіць марш пенсіянераў, сталыя людзі ідуць у бок вуліцы Кірава.

15:00. Удзельнікі маршу падыйшлі да сілавікоў, якія блакуюць рух каля вуліцы Янкі Купалы. Раней затрыманняў на акцыях сталых людзей ніколі не было.

Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

14:30. Каля будынку КДБ удзельнікі маршу скандавалі: «Трыбунал» і «Рома наш герой». Марш працягваецца далей.

14:20. Відавочцы паведамляюць пра кропкавыя затрыманні на праспекце Незалежнасці.

Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Марш мудрасці ў Менску. 23 лістапада 2020 г.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

14:00. Удзельнікі акцыі рушылі па праспекту Незалежнасці.

У 13:45 на ўваход і выхад зачынілі вестыбюль станцыі метро Плошча Леніна з боку плошчы Незалежнасці. ДАІ перакрыла праспект Незалежнасці ў раёне плошчы Перамогі. Таксама перакрыты ўезд на плошчу Незалежнасці з боку вуліцы Бабруйскай.

  • Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна» 22 лістапада ў часе пратэстаў былі затрыманыя больш за 380 чалавек. З 9 жніўня на канец лістапада 2020 года ў Беларусі паводле адміністратыўных справаў былі затрыманыя больш за 30 тысяч чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў