«Марш гонару»: больш за 600 затрыманых па ўсёй краіне


«Марш гонару» 11 кастрычніка.
Фота: Gavriil Grigorov / TASS / Forum

11 кастрычніка ў Менску, паводле ацэнак медыяў, на «Марш гонару» выйшлі каля 100 тысячаў чалавек. Акцыі праходзілі таксама і ў іншых гарадах краіны. Паводле дадзеных Праваабарончага цэнтру «Вясна» на раніцу 12 кастрычніка, падчас учорашніх пратэстаў у Беларусі былі затрыманыя больш за 600 чалавек.

«Марш гонару» 11 кастрычніка прайшоў пад жорсткім ціскам з боку сілавікоў, супраць дэманстрантаў ужываліся вадамёты, газ, святлошумавыя гранаты і гумовыя кулі. Пратэсты ў сталіцы працягваліся да глыбокай ночы. У розных мікрараёнах Менску людзі перакрывалі дарогі, блакавалі рух транспарту, палілі аўтамабільныя пакрышкі.

Падчас працы на «маршы гонару» былі затрыманыя каля 40 журналістаў па ўсёй краіне. Па стане на 21.50 у Кастрычніцкім РУУС Менску знаходзіліся 14 прадстаўнікоў незалежных медыяў. Цягам ночы з Кастрычніцкага РУУС Менску вызвалілі 12 журналістаў, на ўсіх склалі адміністратыўныя пратаколы паводле артыкулу «непадпарадкаванне міліцыі», іх будзе разглядаць суд у бліжэйшыя дні. Шмат у каго забралі мабільныя тэлефоны і камеры.

Журналіст «Белсату» Зміцер Міцкевіч на свабоду не выйшаў. На яго склалі два пратаколы: 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі). Змітра адправілі ў ізалятар на Акрэсціна.

Hавiны
«Марш гонару» ў Менску. ФОТАРЭПАРТАЖ
2020.10.11 19:55

AA belsat.eu

Стужка навінаў